У гэтым годзе бела-блакітныя святкуюць 90-гадовы юбілей. Каб парадаваць сваіх заўзятараў, футбольны клуб "Дынама" вырашыў правесці матч ветэранаў з маскоўскім "Спартаком".
Уваход на трыбуны стадыёна "Трактар" быў вольным у гонар двайнога свята. Па ходзе матчу чырвона-белыя вялі па ліку, але у дынамаўцаў атрымалася зраўняць лічбы на табло.
Здавалася, табло зафіксуе выніковы лік 3:3. Але ветэраны футбола не хацелi просто так сыходзіць з поля. Глядзіце на відэа Sputnik, чым завяршыўся матч.