Вялікі оупэн-эір "Свята Сонца", прысвечаны найлюбімейшаму беларускаму святу Купаллю, прайшоў у "Дудутках" 17-18 чэрвеня.
Праграма фестывалю была падзелена на тры вялікія тэматычныя блокі — фаер-шоу, музычная праграма і рэканструкцыя Купальскага свята.
На сцэне выступілі "Рокаш", Pawa, Irdorath, "Все Crazy", "Племя" і іншыя.
Асобная частка фестывальнай праграмы — трохгадзіннае вогненае шоу па матывах купальскага свята. Калектывы фаершчыкаў прадставілі на суд журы і гледачоў тэатралізаванае шоу, распавядаючы беларускія паданні і казкі з дапамогай агню.
Фолк-рок, фаер-шоу і купальскія абрады на фестывалі "Свята Сонца" — >> фотастужка