МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА пазмагаецца з пераможцам пары "Алашкерт" (Арменія) — "Санта-Калома" (Андора), паведамляе Sputnik.
У панядзелак у штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне (Швейцарыя) адбылося лёсаванне стартавых раўндаў новага сезона ЛЧ. Так, у другім туры кваліфікацыі барысаўчане сустрэнуцца з пераможцам першага этапу "кваліфая" "Алашкерт" — "Санта-Калома". Чэмпіёны Арменіі і Андоры правядуць свае паядынкі 27/28 чэрвеня і 4/5 ліпеня. Першую сустрэчу 2-га раунда "жоўта-сінія" правядуць на "Барысаў-Арэне" 11 або 12 ліпеня, другую ў гасцях — 18 або 19 ліпеня.
Акрамя таго, у Ньёне прайшлі лёсаванні Лігі Еўропы, дзе Беларусь прадстаўляюць тры каманды: салігорскі "Шахцёр" і мінскае "Дынама" стартуюць з першага раўнда кваліфікацыі, брэсцкае "Дынама" — з другога. Мінчане ў першым раўндзе згуляюць супраць фарэрскага "Рунавіка", а "гарнякі" — супраць літоўскай "Судувы". Першыя матчы беларускія клубы правядуць дома. Стартавыя паядынкі першага раўнда кваліфікацыі пройдуць 29 чэрвеня, у адказ — 6 ліпеня.Соперником БАТЭ по 2 квалификационному раунду станет победитель пары "Алашкерт" (Ереван, Армения) — "Санта Колома" (Андорра). pic.twitter.com/vAU6EGTcPy
— FC BATE Borisov (@FCBATE) 19 июня 2017 г.