Авіяфестываль "Крылаты фэст" прайшоў у Музеі народнай архітэктуры і побыту, у фэсце ўзялі ўдзел практычна ўсе віды паветраных судоў малай авіяцыі Беларусі.
Галоўным складнікам оупэн-эіра сталі паказальныя высутпленні авіятэхнікі. Дапоўнілі праграму двухдзённа фэсту выступленні беларускіх гуртоў — "Без битела", "Нейро Дюбель", Shuma, J:Морс і інш.
На "крылатым фэсце" працаваў вялікі фудкорт з кухнямі розных краін свету, можна было наведаць і інтэрактыўныя экскурсіі па музеі.
Глядзіце ў фотастужцы фота з другога фестывальнага дня.

1/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
Фестываль авіяцыі "Крылаты фэст" прайшоў на мінулых выхадных у Музеі народнай архітэктуры і побыту ўпершыню.

2/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
Для наведвальнікаў была падрыхтавана насычаная праграма - у паверты і на зямлі.

3/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
Можна было здейсніць аглядную экскурсію над музеем у самалёце, які больш прыйшоўся да спадобы.

4/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
На фэсце былі прадстаўлены аэрастаты, аўтажыры, мотапарапланы, мотадэльтапланы і аэрашуты.

5/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
Здейсніць шасціхвілінны палёт на верталёце ДАСААФ каштавала 20 рублёў.

6/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
На зямлі гасцям была прапанавана насычаная музычная праграма.

7/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
За два фестывальных дні на галоўнай сцэне музея выступілі "Нейро Дюбель", Shuma, "Без білета".

8/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
Хэдлайнерам фестывалю сталі галоўныя беларускія рамантыкі - J:Морс.

9/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне J:Морс на "Крылатым фэсце".

10/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
Вялікі чырвоны паветраны шар - адзін з сімвалаў фестывалю.

11/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
У межах фестывалю прайшлі паказальныя выступленні авіяцыі.

12/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
У сектары атракцыёнаў былі прадстаўлены забавы для ўсёй сям'і.

13/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
Фестываль авіяцыі "Крылаты фэст" у Музеі народнай архітэктуры і побыту.

14/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
Самыя смелыя разам з вопытным пілотам маглі выканаць фігуры найвышэйшага пілатажу - "бочку" і "штопар".

15/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
Арганізатарамі фестывалю выступілі авіяцыйны цэнтр "Авія-Менск" і Музей народнай архітэктуры і побыту.

16/16
© Sputnik / Юлія Хвошч
Фестываль авіяцыі "Крылаты фэст" стаў самым рамантычным беларускім оупэн-эірам.