МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка згуляе ў аўторак першы матч пасля нараджэння дзіцяці, гульня адбудзецца ў іспанскай Мальёрцы.
Першай суперніцай Азаранкі стане 73-я ракетка свету Рыса Адзакі з Японіі — гульня пачнецца а 20-й гадзіне па беларускім часе.
Беларуская тэнісістка стала мамай у снежні мінулага года — у сям'і спартсменкі з'явіўся хлопчык Леа.
Напярэдадні турніра Азаранка доўгі час правяла ў Мінску, дзе трэніравалася пад кіраўніцтвам новага трэнера, амерыканца Майкла Джойса, які раней трэніраваў расіянку Марыю Шарапаву.
Азаранка актыўна карыстаецца "Інстаграмам", у якім выкладвае фота з трэніровак або з дзіцем, аднак жаданне годна вярнуцца ў вялікі спорт, мабыць, узяло верх над сацсеткамі — апошняя ілюстрацыя на яе старонцы з'явілася тры дні таму — тэнісістка купалася ў басейне са сваім сынам.