Беларускі пісьменнік Аляксей Шэін атрымаў узнагароду Eurocon-2017

© Photo : Facebook / Аляксей ШэінБеларускі пісьменнік Аляксей Шэін
Беларускі пісьменнік Аляксей Шэін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раман Аляксея Шэіна "Сем камянёў" выйшаў у 2015 годзе ў мінскім выдавецтве. Кніга складаецца з сямі главаў, якія прысвечаны дням тыдня.

МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Беларускі аўтар Аляксей Шэін быў адзначаны ўзнагародай за падлеткавы фэнтэзійны раман "Сем камянёў".

Прафесар гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі - Sputnik Беларусь
Радыё
"Высокі рэпрэсанс": невядомыя факты з гісторыі савецкай цэнзуры

Міжнародную прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) беларускі фантаст атрымаў у намінацыі "Крызаліс", якую ўручаюць за лепшыя дэбюты.

Раман Аляксея Шэіна "Сем камянёў" выйшаў у 2015 годзе ў мінскім выдавецтве. Кніга складаецца з сямі главаў, якія прысвечаны дням тыдня.

"Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца", — напісана ў эпіграфе да кнігі.

Узнагарода Eurocon уручаецца з 1972 года Еўрапейскай супольнасцю навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society, ESFS), куды ўваходзяць як прафесійныя пісьменнікі-фантасты, так і аматары фантастыкі. Зараз ESFS уключае ў сябе 22 еўрапейскія краіны.

Стужка навiн
0