Радыё

Эксперымент Sputnik: як здаць ЦТ па біялогіі, не ведаючы прадмета

© SputnikЯўген Казарцаў
Яўген Казарцаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карэспандэнт Sputnik Яўген Казарцаў падзяліўся сваімі адчуваннямі пасля таго, як без падрыхтоўкі, толькі з дапамогай інтуіцыі здаваў цэнтралізаванае тэставанне па біялогіі.
Эксперимент Sputnik: можно ли сдать ЦТ по биологии, не зная предмета

Чарговым прадметам на цэнтралізаваным тэставанні стала біялогія. Тэставанне пачалося ў аўторак, 20 чэрвеня, а 11-й раніцы. На здачу зарэгістравалася каля 30 тысяч абітурыентаў. Колькасць нез'явіўшыхся пакуль невядома, але звычайна лічба не перавышае 3-4% ад усіх зарэгістраваных.

Карэспандэнт Sputnik Беларусь Яўген Казарцаў, у мінулыя гады паспеўшы пабыць назіральнікам на ЦТ, вырашыў паспрабаваць на гэты раз здаць тэставанне.

ЦТ у Мінску - Sputnik Беларусь
Вынікі ЦТ па матэматыцы стануць вядомыя пасля 28 чэрвеня

"Мне стала цікава, як я магу здаць на чыстай інтуіцыі прадмет, па якім я не адкрываў ніводнага падручніка гадоў 10. Здаваў я тэставанне ў БНТУ. Узровень арганізацыі здаўся мне добрым і высокім. Усюды сустракалі людзей, жадалі поспеху, выдавалі пакеты для асабістых рэчаў, усім усё тлумачылі, усюды суправаджалі. Але атмасфера заставалася трохі нервовай", — распавёў Казарцаў.

Карэспандэнт ацаніў і складанасць заданняў у гэтым годзе, праўда, як удзельнік тэставання, вырашыў зрабіць гэта не з пункту гледжання метадалогіі, а, хутчэй, суб'ектыўна. На яго думку, шмат пытанняў на логіку і агульную эрудыцыю, наўпрост звязаных з пройдзенай школьнай праграмай.

"Да прыкладу, намаляваны грыб, і трэба адказаць, што гэта за грыб. Або пытанне, чым адрозніваецца чалавек ад іншых арганізмаў. Усё гэта знаёма, але неяк здалёку. У мяне ўзнікла пытанне: наколькі карэктна рабіць такое тэставанне, каб апошні год перад яго здачай абітурыент павінен быў экстрана зубрыць на памяць усю школьную праграму? Адназначнага адказу тут няма. Але тое, што абітурыенту неабходна памятаць нейкія асаблівасці мядзведак, мне здалося дзіўным", — сказаў Казарцев.

У гэтым годзе на ЦТ па біялогіі зарэгістраваліся некалькі менш абітурыентаў у параўнанні з мінулым годам. Хоць сама па сабе колькасць чалавека-тэстаў больш — у гэтым годзе можна здаваць чатыры тэсты. Таму многія чакаюць больш высокіх прахадных балаў па асобных прадметах.

Апрацоўка дадзеных тэставання займае каля 7-10 дзён, на днях павінны з'явіцца вынікі па першым тэставанні. Вынікі ЦТ па біялогіі будуць даступныя ў канцы чэрвеня. Наступнае тэставанне пройдзе 22 чэрвеня па замежных мовах: англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай і кітайскай.

Аповяд карэспандэнта Sputnik Яўгена Казарцава пра здачу ЦТ па біялогіі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0