МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Ісландыя зноў стала самай бяспечнай краінай згодна апублікаванаму ў Брусэлі "Глабальнаму індэксу міралюбнасці". Гэты тытул краіна носіць з 2008 года.
Беларусь ў рэйтынгу размясцілася на сто сёмым месцы, суседняя Расія — сто пяцьдзесят першая, а Літва — трыццаць сёмая. Самая бяспечная з суседзяў — Польшча, якой адвялі дваццаць другое месца.
У сезон адпачынкаў Sputnik прапануе вывучыць рэйтынг бяспекі краін, каб спланаваць не толькі незабыўны, але і бяспечны адпачынак. Так, высокі індэкс спакою прысвоілі і Партугаліі, Новай Зеландыі, Аўстрыі і Даніі.
У рэйтынг увайшлі 163 дзяржавы. Асаблівае значэнне складальнікі рэйтынгу аддавалі магчымасці тэрарыстычнай пагрозы ў краіне, у выніку даследавання высветлілася, што з-за тэрарызму колькасць смерцяў у некаторых краінах вырасла на 900% у з 2007 года. Гэты паказчык асабліва вырас у Турцыі, Францыі і Бельгіі.
Самай небяспечнай краінай па-ранейшаму застаецца Сірыя, следам ідуць Афганістан, Ірак, Паўднёвы Судан і Емен.