Азаранка дайграе свой першы матч пасля вяртання сёння

© Photo : Facebook / Mallorca OpenБеларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У праграме беларускіх тэлеканалаў матч, які павінен пачацца не раней 14:30 (па мінскім часе), не значыцца.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка не паспела дайграць свой першы матч пасля вяртання з-за таго, што сцямнела, паядынак супраць японкі Рысы Адзакі (74-ы рэйтынг WTA) працягнецца ў сераду, паведамляе Sputnik.

Напярэдадні вечарам Азаранка ўпершыню выйшла на корт пасля 13-месячнага перапынку — беларуска прымае ўдзел у турніры на Мальёрцы (Іспанія). У першым крузе спаборніцтваў ёй супрацьстаіць японская спартсменка Рыса Адзакі.

Тэнесістка Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка заклікаў Азаранку здзейсніць яшчэ адзін подзвіг

Тэнісісткі пачалі паядынак 20 чэрвеня, у 20:00 (па беларускім часе), аднак з-за таго, што сцямнела, сустрэча была перанесена на сераду. Тэнісісткі працягнуць матч не раней 14:30, падаваць будзе Адзакі. Нагадаем, лік па ходзе сустрэчы 6:3, 4:6, 4:5 на карысць японкі.

У выпадку перамогі наступнай саперніцай беларускай тэнісісткі будзе прадстаўніца Харватыі Ана Конюх (28-ы радок у сусветным рэйтынгу). Раней паміж сабой Азаранка і Конюх не гулялі.

У афіцыйных спаборніцтвах беларуска ў апошні раз удзельнічала ў маі мінулага года — у Адкрытым чэмпіянаце Францыі ("Ралан Гарос"). Аднак з-за траўмы калена беларуска не змагла працягнуць барацьбу за тытул і знялася з турніру пасля першага круга.

20 снежня 2016 года Азаранка стала мамай — спартсменка нарадзіла сына, якога назвалі Леа Аляксандр. На перапынак у кар'еры тэнісістка сыходзіла, займаючы шосты радок WTA. Увесь гэты час Азаранка актыўна трэніравалася і рыхтавалася да вяртання на корт. Турнір на Мальёрцы стане для экс-першай ракеткі свету падрыхтоўчым этапам да "Уімблдона", які стартуе 3 ліпеня.

Спаборніцтвы на Мальёрцы завершацца 25 чэрвеня. Прызавы фонд турніру складае амаль 227 тысяч еўра.

Стужка навiн
0