Азаранка выйграла свой першы матч пасля вяртання

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкВікторыя Азаранка, архіўнае фота
Вікторыя Азаранка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская тэнісістка прайшла ў 1/8 турніру на Мальёрцы, дзе ёй будзе супрацьстаяць харватка Ана Конюх.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка выйграла свой першы матч пасля гадавога перапынку ў кар'еры, звязанага з нараджэннем сына Леа ў снежні мінулага года, паведамляе Sputnik.

Паядынак першага раўнда Mallorca Open у Іспаніі паміж беларускай Вікторыяй Азаранка і японкой Рысай Адзакі, распачаты ўвечары 20 чэрвеня, завяршыўся ў сераду. Напярэдадні з-за наступлення цемры суддзі былі вымушаныя перапыніць матч пры рахунку 6:3, 4:6, 4:5.

Сёняшні працяг матчу распачаўся з падачы тэнісісткі з краіны Узыходзячага Сонца, якой заставалася ўзяць толькі адзін гейм. Аднак Азаранка здолела адыграцца — 7:6 (9:7). Дарэчы, Азаранка ўпершыню сустракалася з Адзакі.

У 1/8 беларуска сустрэнецца з прадстаўніцай Харватыі Анай Конюх.

Пасля турніру на Мальёрцы, які завершыцца 25 чэрвеня, экс-першая ракетка свету адправіцца ў Лондан на Уімблдонскі турнір.

Стужка навiн
0