9 з 10: Мінск увайшоў у спіс найтаннейшых гарадоў для турыстаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны аэрапорт "Мінск"
Нацыянальны аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Танней за Мінск апынуліся Туніс, Бішкек, Скоп’е і яшчэ 6 гарадоў.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Мінск увайшоў у 10-ку найтаннейшых гарадоў для замежнікаў, лічаць аўтары даследвання Cost of Living Survey.

Пры гэтым, сталіца Беларусі апынулася самай даступнай для падарожнікаў ва Усходняй Еўропе. Па рэйтынгу Mercer Мінск заняў 200 радок з 209.

З бліжэйшых суседзяў танней Мінска апынуўся Тбілісі, большасць жа гарадоў, якія ўвайшлі ў дзесятку самых танных, знаходзяцца на Афрыканскім кантыненце. Масква ў рэйтынгу апынулася на 14 месцы, Санкт-Пецярбург — на 36, Прага — на 132, Рыга — на 126, Кіеў — на 163, Вільня — на 167, Варшава — на 180.

Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе - Sputnik Беларусь
Замежныя турысты адзначылі гасціннасць беларускай сталіцы

Самым дарагім горадам у свеце для жыцця і працы замежнікаў апынулася сталіца Анголы Луанда. Следам ідуць Ганконг, Токіа, Цюрых, Сінгапур. Нью-Ёрк апынуўся на дзевятым месцы, Бэрн — на дзесятым.

Самымі таннымі гарадамі свету, паводле даследавання, з'яўляюцца Туніс, Бішкек і Скоп'е.

Даследаванне штогод праводзіць кансалтынгавая група Mercer, якая займаецца вывучэннем кошту жылля і пражывання для тых, хто шукае працу за мяжой. Як частка даследавання, Mercer дае і дадзеныя па сярэдняму кошту пражывання ў больш чым двустах гарадах свету.

Выбарка робіцца па самым запатрабаваным сярод шукальнікаў працы гарадах. Пры правядзенні даследаванні ўлічвалася кошт больш 200 прадуктаў і паслуг, у тым ліку кошты на жыллё, транспарт, ежу, вопратку і забавы.

Стужка навiн
0