Абітурыенты чакаюць вынікаў па беларускай мове

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбітурыенты ля стэндаў са спісамі
Абітурыенты ля стэндаў са спісамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Хоць афіцыйна РІКВ не заяўляў аб даце з'яўлення вынікаў, па досведзе мінулых гадоў усе чакаюць іх 22 чэрвеня – праз дзесяць дзён пасля тэсту.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Абітурыенты, што здавалі цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) па беларускай мове чакаюць у гэты чацвер вынікі іспытаў.

Цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове здавалі крыху больш за 27 тысяч абітурыентаў па ўсёй Беларусі 12 чэрвеня. Праз дзесяць дзён усе яны чакаюць свае балы за ЦТ па прадмеце.

Вынікі ЦТ па беларускай мове могуць прыйсці ўжо 22 чэрвеня — ва ўсякім выпадку, у папярэднія гады балы былі менавіта праз дзесяць дзён. У той жа час, РІКВ не дае інфармацыю аб тым, калі з'явяцца вынікі, таму ўсе дадзеныя аб магчымых датах грунтуюцца на здагадках.

Як мяркуецца, ужо ў суботу 24 чэрвеня абітурыенты атрымаюць вынікі ЦТ і па рускай мове.

Першымі свае балы за ЦТ атрымліваюць тыя абітурыенты, якія падпісаліся на смс-рассылку ад РІКВ. Да вечара вынікі з'яўляюцца на афіцыйным сайце інстытута.

Стужка навiн
0