МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Срэбранага льва на Канскім фестывалі ў катэгорыі "дызайн" заваявала V.Minsk/Crazyservice за работу CS Light Bulbs.
Зусім нядаўна беларуская дызайнерская ўпакоўка атрымала таксама срэбра Кіеўскага фестываля рэкламы.
Дызайн-праект незвычайных упаковак, дзе лямпачкі выступаюць у якасці хвастоў насякомых, зрабіла дызайнер Ангеліна Пісчыкава.
Раней дызайнерскае рашэнне ацаніў папулярны брытана-амерыканскі часопіс Wired і сусветны рэсурс па дызайне ўпакоўкі Packagingoftheworld. У рэйтынгу расійскага сайта пра дызайн "What the Pack?" працу беларускі прызналі "Лепшай упакоўкай верасня".