"Джазавыя вечары-2017" завершыць 15-цігадовы гітарыст з Мінска

© Photo : Предоставлено организаторами15-гадовы гітарыст Улад Кучынскі
15-гадовы гітарыст Улад Кучынскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У заключную суботу 24 чэрвеня на "Джазавых вечарах" свае праграмы прадставяць вакаліст Кліў Джонс (ЗША), мультыінструменталіст Набіль Хэмір (Туніс), калектывы Premier Orchestra і Minsk Voices (Беларусь).

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Фінальны канцэрт фестывалю "Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ" адбудзецца 24 чэрвеня на сцэне каля Ратушы. Разам з Клівам Джонсам (ЗША), Набілем Хэмірам (Туніс), Premier Orchestra (Беларусь) і іншымі музыкамі завяршаць пяты сезон праекта будзе юны гітарыст Улад Кучынскі, распавялі арганізатары мерапрыемства.

Улад займаецца музыкай з 8-мі год. Спачатку ў музычнай школе №18 (электрагітара), а потым у музычнай школе №1 (класічная гітара), якую скончыў у гэтым годзе. Настаўнікам Улада з'яўляецца Віктар Паяркаў, зараз музыка плануе паступаць у каледж імя Глінкі. Улюбёнымі гітарыстамі Улад называе Сціва Вая, Джорджа Бэнсана і Джо Сатрыяні. Прычым са Сцівам Ваем ён граў Мінску ў 2013 годзе.

"Ідэя фестывалю гэтага году была ў тым, каб захаваць якасных замежных хэдлайнераў, але зрабіць яго больш адкрытым: для публікі з рознымі густамі і для беларускіх артыстаў, у тым ліку маладых талентаў. Гэта свята для ўсіх! Таму распачынала фэст неверагодная 7-гадовая Сафія Курловіч, а завяршаць будзе таленавіты 15-гадовы Улад Кучынскі, якога мы знайшлі праз конкурс заявак для фінальнага джэму", — адзначае музычны прадзюсар "Джазавых вечароў" Андрэй Каліна.

© Sputnik / Юлия ХвощСафія Курловіч была ўзнагароджана адмысловым дыпломам ад арганізатараў
Сафія Курловіч была ўзнагароджана адмысловым дыпломам ад арганізатараў - Sputnik Беларусь
Сафія Курловіч была ўзнагароджана адмысловым дыпломам ад арганізатараў

Акрамя Улада Кучынскага ў завяршаючым фестываль джэм-сэйшане знакамітую п'есу "Караван" Элінгтана і Цізола выканаюць усе ўдзельнікі фінальнага канцэрта, а таксама музыкі з розных гарадоў Беларусі: Раман Волазняў (вакал, Мінск), Андрэй Ускоў (гітара, Віцебск), Андрэй Церабеж (саксафон, Мінск), Іван Барысаў (гітара, Салігорск), Максім Ласкутоў (трамбон, Мінск), Яўген Казак (саксафон, Гомель), Сяргей Жамчужны (тэнар-саксафон, Магілёў). Адмысловы госць джэма — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валерый Шчарыца (труба).

У заключную суботу 24 чэрвеня на "Джазавых вечарах" свае праграмы прадставяць вакаліст Кліў Джонс (ЗША), мультыінструменталіст Набіль Хэмір (Туніс), калектывы Premier Orchestra і Minsk Voices (Беларусь). Прагучаць стандарты з репертуару Нэта Кінга Коўла, Луі Армстронга, Рэя Чарльза, Элы Фіцджэральд, а таксама аўтарскія кампазіцыі Кліва Джонса, Набіля Хеміра і Канстанціна Гарачага.

Пачатак канцэрта ў 20:00. Уваход вольны. 

Стужка навiн
0