Еўрапейцы ўпэўнены, што за Вялікабрытаніяй з ЕС выйдуць і іншыя краіны

© REUTERS / Peter NichollsФлаг ЕС у Лондане
Флаг ЕС у Лондане - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На фоне перамоваў па Brexit палова жыхароў Францыі, Германіі і Італіі ўпэўнены, што следам за Вялікабрытаніяй з ЕС неўзабаве могуць выйсці і іншыя дзяржавы.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Практычна палова французаў, а таксама больш за палову немцаў і італьянцаў і дзве траціны брытанцаў лічаць, што ў бліжэйшы час са складу Еўрасаюза выйдуць адна або некалькі краін, сведчаць дадзеныя апытання найстарэйшай французскай сацыялагічнай кампаніяй IFop у межах праекта Sputnik.Меркаванні.

У суботу споўніцца першая гадавіна лёсавызначальнага для Вялікабрытаніі рэферэндуму па пытанні аб выхадзе з Еўрасаюза — так званага Brexit. Сёння перамовы паміж каралеўствам і афіцыйным Брусэлем працягваюцца — краіна можа пакінуць ЕС ужо да 2019 года. Аднак многія еўрапейцы ўпэўнены, што на Вялікабрытаніі "развал" Еўрасаюза не спыніцца.

Дзве траціны брытанцаў прадракаюць выхад новых краін з ЕС

Паводле дадзеных апытання для Sputnik.Меркаванні, амаль палова французаў (49%), больш за палову немцаў (52%) і італьянцаў (57%), а таксама амаль дзве траціны брытанцаў (64%) лічаць, што ў бліжэйшы час з Еўрасаюза выйдуць адна або некалькі краін.

Цікавяць і іншыя дадзеныя. Так, 55% брытанцаў, палова італьянцаў (50%), 42% французаў і 39% немцаў лічаць, што такіх краін будзе некалькі. Больш аптымістычна ставіцца да лёсу ЕС толькі траціна французаў (33%) і італьянцаў (32%), 39% немцаў і толькі 18% брытанцаў.

Характэрна, што сярод еўрапейцаў упэўнены ў выхадзе новых дзяржаў са складу ЕС у асноўным маладыя людзі да 35 гадоў, а не вераць у падобнае развіццё сюжэту пераважна дарослыя людзі.

Ці адбудзецца "Фрэкзіт"?

Яшчэ падчас перадвыбарнай гонкі лідар партыі "Нацыянальны фронт" Марын Ле Пен абяцала падняць на агульнафранцузскі рэферэндум пытанне пра лёс краіны ў Еўрасаюзе — за гэта яе падтрымала шмат выбаршчыкаў, а Ле Пэн выйшла ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Зрэшты, у фінальным туры галасавання яна саступіла Эмануэлю Макрону, але еўраскептыцызм у Францыі па-ранейшаму моцны.

Скептычна да лёсу ЕС ставяцца і многія жыхары Італіі, а таксама Іспаніі — пасля шматлікіх праблем, звязаных з эканомікай, і міграцыйнага крызісу. Там таксама ёсць правыя партыі, якія ўздымаюць пытанне аб неабходнасці выхаду са складу Еўрасаюза, аднак яны пакуль не так папулярны, як "Нацыянальны фронт" у Францыі.

Як адаб'ецца Brexit на Беларусі?

Адразу пасля правядзення рэферэндуму ў Вялікабрытаніі дацэнт факультэта міжнародных адносін Алена Сямак запэўніла Sputnik, што на двухбаковых стасунках з Беларуссю змены геапалітычнай канфігурацыі прыкметна не адаб'ецца.

"У нас вельмі добрыя адносіны, якія наўрад ці зменяцца з-за рэферэндуму. Іншая справа — адносіны каралеўства з Расіяй, якія досыць халодныя. Але і тут чакаць рэзкіх змен не варта — усё ж Вялікабрытанія даўно трымае нос па ветры і ідзе ў фарватэры Вашынгтона. Таму змены адносін паміж Расіяй і Брытаніяй могуць адбыцца не з-за рашэнняў аб членстве ў Еўрасаюзе, а па рашэнню ЗША", — распавядала эксперт Sputnik.

Стужка навiн
0