Міжнародны фестываль "Нефільтраванага кіно" пройдзе ў Мінску

© PexelsПраектар, архіўнае фота
Праектар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У межах праекта гледачы сустрэнуцца з рэжысёрам Дыега Фандосам і атрымаюць майстар-клас па кароткаму метру ад Майкла Флорэнса.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Міжнародны фестываль кароткаметражных стужак "Нефільтраванае кіно" пройдзе ў Мінску з 21 па 23 ліпеня, распавялі Sputnik у НЦСМ.

У межах конкурсу Беларусь наведаюць аўтары караткаметражнага кіно з Францыі, Расіі, Турцыі, Германіі, Англіі, Чэхіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Лівана, Кубы, ЗША, Польшчы. Гледачу будуць прадстаўлены конкурсныя і паза-конкурсныя паказы.

"Конкурсная праграма складаецца з анімацыйнай, эксперыментальнай, дакументальнай і гульнявой частак. Падчас паза-конкурснага паказу можна будзе ў нефармальным асяроддзі пагутарыць з рэжысёрамі, паглядзець і абмеркаваць прадстаўленыя стужкі. Паза-конкурсная праграма прадугледжвае максімальна дэмакратычнае стаўленне як да саміх стужак, так і да гледачоў", — распавялі арганізатары.

Падчас фестывалю будуць арганізаваны творчыя сустрэчы і майстар-класы. Творчая сустрэча з Дыега Фандосам, іспанскім рэжысёрам, журналістам, сябрам журы шматлікіх фэстаў, выкладчыкам Пражскай кінашколы адбудзецца на базе Беларусьфільма у пятніцу, 21 ліпеня. Рэжысёр Майкл Флорэс (ЗША) правядзе серыю майстар-класаў па здымках кароткаметражных фільмаў.

Завершыцца фестываль паказам Урбан Сінема Віжн з удзелам вандроўнага Кіналёта-амфібіі ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея.

Расклад паказаў:

21 ліпеня, пятніца

  • 12:00 — творчая сустрэча з Дыега Фандосам (Беларусьфільм);
  • 18:30 — 20:30 — конкурсныя праграмы эксперыментальных філмаў і анімацыі (НЦСМ, Някрасава, 3);
  • 21:30 — "нефільтраванае кіно" (Арт-прастора "Мёд", Талбухіна, 4).

22 ліпеня, субота

  • 16:00 — конкурсная дакументальная праграма (НЦСМ, Някрасава, 3);
  • 18:00 — конкурсная праграма гульнявых фільмаў (НЦСМ, Някрасава, 3);
  • 21:30 — "нефільтраванае кіно (Арт-прастора "Мёд", Талбухіна, 4).

23 ліпеня, нядзеля

  • 12:00 — майстар-клас ад Майкла Флорэса (Музей Азгура);
  • 21:30 — оупэн-эір паказ "Урбан Сінема Віжн" (падвор'е Нацыянальнага гістарычнага музея, К. Маркса, 12).

Конкурсныя паказы адбудуцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Някрасава, 3), паза-конкурсныя — у арт-прасторы "Мёд" (Талбухіна, 4).

Стужка навiн
0