Відэа

МНС апублікавала відэа выратавання дзіцяці ў Рэчыцы

Падпісацца
Чатырохгадовае дзіця хадзіла па падваконніку дзевятага паверха жылога дома ў Рэчыцы (Гомельская вобласць). У сетцы з'явілася відэа выратавання дзіцяці.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам у Рэчыцы на вуліцы Дастаеўскага ў жылым доме №35. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі выратавальнікам, што па падваконніку на дзевятым паверсе поўзае маленькае дзіця. Работнікі МНС былі на месцы праз пяць хвілін.

МНС апублікавала відэа вучэнняў на станцыі метро Малінаўка - Sputnik Беларусь
Відэа
МНС апублікавала відэа вучэнняў на станцыі метро "Малінаўка"

Міліцыянер, размаўляючы з хлопчыкам праз зачыненыя дзверы, увёў дзіця назад у кватэру. У гэты час выратавальнікі з дапамогай аўталесвіцы змаглі трапіць у дом праз адкрытае акно. Калі дзіця было ў бяспецы, міліцыя адправілася на пошукі яго маці.

Высветлілася, што мама чатырохгадовага малыша была на працы, а прыгледзець за сынам яна папрасіла цётку малога. У нейкі момант жанчыне таксама спатрэбілася сысці па сваіх справах, і пляменнік застаўся адзін.

Трагедыі ўдалося пазбегнуць дзякуючы зладжаным дзеянням МНС і МУС. Зараз следства праводзіць праверку.

Ратавальнікі звярнуліся да бацькоў з заклікам не пакідаць маленькіх дзяцей адных дома.

 

Стужка навiн
0