Гісторык: Францыск Скарына мог быць пахаваны ў Малдове

© Sputnik / Вольга КараленкаПражскае выданне Францыска Скарыны
Пражскае выданне Францыска Скарыны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сваіх даследваннях прафесах Іван Чарота згадвае, што Скарына наведваў малдаўскія землі тройчы па запрашэнні Алены Сербскай.

МІНСК, 23 чэр — Sputnik. Прафесар Іван Чарота на аснове новых атрыманых ім дакументаў прыйшоў да высновы, што Скарына не толькі наведваў Малдову тройчы цягам 50 гадоў, але, магчыма, быў пахаваны таксама на малдаўскіх землях.

У сваіх даследваннях гісторык у асноўным абапіраецца на 11 лістоў рукапіснага тэксту, якія захоўваюцца ў Юрыя Іванова — малдаўскага даследчыка, які з'яўляецца апошнім прадстаўніком русінаў у Малдавіі.

У матэрыялах, акрамя іншага, ёсць выявы Францыска Скарыны побач з каралём тагачасных малдаўскіх зямель.

"На выяве мы бачым дзве постаці — чалавека з каронай побач з чалавекам у шапцы, над якім ёсць надпіс: "Юрга Скорина Полоцкий". Паміж імі на невялікай падстаўцы ляжаць друкаваныя кнігі", — распавёў гісторык.

© SputnikАдзін з малюнкаў, прадастаўленых Юрыем Івановым, па якіх рабіў свае даследванні Іван Чарота
Адзін з малюнкаў, прадастаўленых Юрыем Івановым, па якіх рабіў свае даследванні Іван Чарота - Sputnik Беларусь
Адзін з малюнкаў, прадастаўленых Юрыем Івановым, па якіх рабіў свае даследванні Іван Чарота

Пад постацямі знаходзіцца тэкст пакуль не вызначанай мовы, напісаны незразумелай графікай, якая нагадвае кірылічную, які змяшчае інфармацыю пра тое, што "Юрга Скарына Полацкі быў у зямлі малдаўскай, бо запрасіла яго з Прагі чэшскай добрая малдаўская царыца Алена Сербская, каханая жонка вялікага гаспадара Пятра Стэфанавіча, якая трымала зарок надрукаваць кнігі пра сваіх выбітных продкаў".

Па тых жа дакументах гісторык Чарота знаходзіць сведкі пра тое, калі менавіта Скарына наведваў Малдову — у 1520-м, 1550-м і 1572-м гадах.

На думку прафесара, Скарына памёр і быў пахаваны менавіта на малдаўскіх землях.

"Паводле дакументаў, адна са здагадак пра першадрукара ў тэкстах здзіўляе тым, што Скарына памёр 22 верасня 1572 года (па сучасным календары) у сучасных Рашканах, прыблізнае ж месца пахавання вядома Юрыю Іванову, якому месца пахавання паказаў яго дзед напрыканцы 1970-х гадоў", — распавёў Чарота.

Гісторык адзначыў, што на месцы пахавання, паводле інфармацыі Іванова, быў прамавугольны камень-стол з надпісамі і са знакам Скарыны — маладзіком, які закрывае сонца.

На сёняшні дзень афіцынай інфармацыі пра месца пахавання першадрукара пакуль няма. 

Стужка навiн
0