Палутараручны меч часоў Грунвальдскай бітвы знойдзены ў Польшчы

© Photo : PAP / Wojciech PacewiczМеч, знойдзены ў Польшчы
Меч, знойдзены ў Польшчы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Меч для даследавання будзе адпраўлены ў Варшаву: спецыялісты спадзяюцца па гравіроўкам на лязе вызначыць яго ўладальніка.

МІНСК, 23 чэр — Sputnik. Сярэднявечны меч, які адносіцца да часоў Грунвальдскай бітвы, быў знойдзены на тарфяніку каля горада Грубешаў у Люблінскім ваяводстве, паведаміла выданне Science in Poland.

Фестываль Эпоха рыцарства-2017 - Sputnik Беларусь
Фота
Вершнікі, лучнікі, спаборніцтвы на фестывалі "Эпоха рыцарства"

Знаходка была зроблена ў балоце паблізу польска-ўкраінскай мяжы, цяпер меч знаходзіцца ў мясцовым гістарычным музеі.

"Гэта ўнікальная знаходка ў рэгіёне", — сказаў дырэктар музея Барталамей Барцецкі.

З яго слоў, месца, дзе быў знойдзены меч — тарфяное балота. "Магчыма, рыцар быў уцягнуты ў балота або проста страціў меч", — сказаў Барцецкі.

Паводле яго слоў, такія палутараручныя мячы — тыповая зброя XIV стагоддзя, першапачаткова ён важыў каля 1,5 кілаграмаў і меў даўжыню каля 120 сантыметраў. Як адзначаюць спецыялісты, зброя добра захавалася, яна выдатна збалансавана і ідэальна падыходзіць для фехтавання.

Фота
Фестываль "Наш Грунвальд" прайшоў у музейным комплексе "Дудуткі"

Барцецкі паведаміў, што на рукаяці мяча ёсць таўро каваля — крыж на геральдычным шчыце. "Варта адзначыць, што хоць у музейных сходах ёсць падобныя артэфакты, іх месца выяўлення часта невядомыя, а гэта вельмі важная інфармацыя для гісторыкаў і археолагаў", — адзначыў ён.

У бліжэйшы час польскія археолагі збіраюцца адправіцца на балота пад Грубешаў, каб правесці раскопкі — навукоўцы спадзяюцца выявіць іншыя элементы экіпіроўкі рыцара.

Паведамляецца, што меч для даследавання будзе адпраўлены ў Варшаву: спецыялісты спадзяюцца па гравіроўцы на лязе вызначыць яго ўладальніка.

Стужка навiн
0