МІНСК, 23 чэр — Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэставання па рускай і беларускай мовах будуць апублікаваныя ўжо ў суботу, паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ).
Абітурыенты чакалі балаў ЦТ па беларускай мове ўжо 22 чэрвеня — праз дзесяць дзён пасля выпрабаванні, аднак РІКВ яшчэ апрацоўвае дадзеныя.
Як стала вядома ў пятніцу, вынікі ЦТ па беларускай і рускай мовах апублікуюць ужо ў суботу 24 чэрвеня. Першымі свае балы атрымаюць абітурыенты, якія падпісаліся на смс-рассылку, затым яны стануць даступныя на сайце РІКВ.
У 2016-м вынікі ЦТ па беларускай і рускай мовах таксама апублікавалі ў адзін дзень.
Арыентыровачна ў панядзелак ужо будуць вядомыя і вынікі цэнтралізаванага тэставання па грамадазнаўстве.