Выхадныя ў Мінску: што наведаць 24 і 25 чэрвеня

© Sputnik / Юлія ХвошчСвята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе
Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Апошні ў гэтым сезоне джазавы вечар ля Ратушы, свята літоўскай культуры, выстава рэтраматацыклаў, найбуйнейшы купальскі фэст “Купальскае кола” і эка-фестываль – Sputnik прапануе некалькі варыянтаў, як нясумна правесці выхадныя.

МІНСК, 23 чэр — Sputnik. Калі не шашлык, то… Пазагараць у гэтыя выхадныя, на жаль, зноў не атрымаецца. Лета не песціць спякотай, а сціплавата прапануе цёплае з эпізадычнымі дажджамі надвор'е.

Але, з іншага боку, гэта нагода адпачыць больш ярка, далучыцца да культурнага жыцця горада. Тым больш, што прапаноў у гэтыя выхадныя звышдастаткова.

Джаз ля Ратушы

У апошні ў гэтым сезоне Джазавы вечар ля Ратушы будзе граць і спяваць амерыканец Кліўленд Джонс, выконваючы сімбіёз госпела, рытм-энд-блюзу, фанка і традыцыйнага джаза. Джонс — уладальнік унікальнага дыяпазону практычна ў тры актавы і вельмі таленавіты імправізатар, сцвярджаюць арганізатары. Яго варта паслухаць.

© Sputnik / Юлия ХвощАдкрыццё юбілейнага сезону "Джазавых вечароў" ля мінскай Ратушы
Адкрыццё юбілейнага сезону Джазавых вечароў ля мінскай Ратушы - Sputnik Беларусь
Адкрыццё юбілейнага сезону "Джазавых вечароў" ля мінскай Ратушы

Акрамя Джонса, у гэтую суботу ля Ратушы можна будзе паслухаць лютніста і спевака з Туніса Набіля Хеміра. Адметнасцю гэтага джаз-вечара стане вялікі джэм-сэйшн усіх удзельнікаў фінальнага канцэрта — музыкі (у тым ліку і 15-цігадовы мінскі гітарыст Улад Кучынскі) разам выканаюць знакаміты "Караван".

Джазавы вечар пачнецца ў 20:00.

Дзень культуры Літвы

Джаз ля Ратушы будзе ўвечары. А ўдзень у Верхнім горадзе будуць частаваць, мабыць, цэпелінамі і шакоцісам. У гэтую суботу на плошчы Свабоды адбудзецца свята літоўскай культуры. Будуць частаваць, забаўляць і, напэўна, успамінаць агульную гісторыю.

CC BY 2.0 / Mr.TinDC / Lithuanian Embassy FlagЛитовский флаг
Литовский флаг - Sputnik Беларусь
Литовский флаг

Святочная праграма запланавана на працягу ўсяго дня з 13 да 18 гадзін.

Юбілейнае "Купальскае кола"

У гэтыя выхадныя ў турыстычным комплексе "Дукорскі маёнтак" адбудзецца 9 міжнародны фестываль "Купальскае Кола". Для гасцей будуць граць беларускія Gods Tower і Znich, расійскія "Нейромонах Феафан" і "Аркона", "Цінь Сонця" з Украіны і многія іншыя.

 

© Sputnik / Дзмітрый Карлюк"Купальскае кола-2015"
Купальскае кола-2015 - Sputnik Беларусь
"Купальскае кола-2015"

Акрамя музыкі абяцаюць вялікі кірмаш, магчымасць паназіраць за тым, як працуюць кавалі, ганчары, ткачы і іншыя рамеснікі. Таксама будуць працаваць спартыўная, дзіцячая і этна-пляцоўкі. На апошняй як раз і будуць вучыць плесці вянкі, варажыць, скакаць праз вогнішча.

Фэст старадаўніх матацыклаў

Сапраўдны музей "на адзін дзень" з віктарынамі і майстар-класамі абяцаюць у гэтую суботу арганізатары 5-га міжнароднага фестывалю старых і старадаўніх матацыклаў "Кола Часу". Убачыць рэтра-машыны, у тым ліку рарытэтны Harley-Davidson 1932 года, можна будзе ў суботу ля Ратушы з 10:00 да 14:00. Прычым найбольш падрыхтаваных гасцей — тых, хто прыйдзе ў рэтра-строях, арганізатары запросяць паўдзельнічаць у паказе "RETRO-fashion", а пераможцаў гэтага моднага конкурсу адзначаць прызамі.

Днём матацыклы-ветэраны выедуць на вуліцы горада і памераюцца хуткаснымі магчымасцямі ў рамках рэтра-ралі. Завершыцца свята ўзнагароджаннем пераможцаў ралі і фестывалю на Вяслярным канале.

Адкрыццё летняга сезону ў "Дрымлэндзе"

25 чэрвеня адбудзецца адкрыццё летняга сезона ў аквапарку "Дрымлэнд". Там, дарэчы, нарэшце-то зарабілі водныя горкі. Акрамя таго, гасцей чакаюць цёплыя басейны, якасная музыка ад dj Jeneva, dj Smolof, dj Victor Gugo, Аlex Sax (saxophone), а таксама майстар-класы па фітнесу. Адна з сетак крам моднай вопраткі разыграе прызы. Самых маленькіх будуць забаўляць аніматары і клоўны. Пачатак праграмы ў 12:00.

Стужка навiн
0