На фінальным канцэрце каля гарадской ратушы акрамя праслаўленых джазмэнаў завяршыў пяты сезон юны гітарыст Улад Кучынскі, які займаецца музыкай з васьмі гадоў.
У завяршальным прадстаўленні выступілі музыканты з усёй краіны: Раман Валазнёў (вакал, Мінск), Андрэй Ускоў (гітара, Віцебск), Андрэй Церабеж (саксафон, Мінск), Іван Барысаў (гітара, Салігорск), Максім Ласкутоў (трамбон, Мінск), Яўген Казак (саксафон, Гомель), Сяргей Жамчужны (тэнар-саксафон, Магілёў). Спецыяльны госць — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валерый Шчарыца (труба).
Адкрывала "Джазавыя вечары" неверагодная сямігадовая піяністка Сафія Курловіч, якая скарыла публіку сваёй гульнёй.
Як адыграў апошнія акорды фестывалю пятнаццацігадовы гітарыст Улад Кучынскі, глядзіце на відэа Sputnik.