МІНСК, 25 чэр — Sputnik. Інтэрнэт-карыстальнікі актыўна абмяркоўваюць ДТЗ у цэнтры Мінска, у якім танк знёс ліхтарны слуп і збіў дрэва, паведамляе Sputnik.
Увечары 24 чэрвеня каля станцыі метро "Маскоўская" ў Мінску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам танка Т-72. Баявая машына накіроўвалася на рэпетыцыю парада з нагоды Дня Незалежнасці і на вялікай хуткасці ўрэзалася ў ліхтарны слуп і збіла дрэва. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, танк атрымаў пашкоджанні.
Навіна пра аварыю з удзелам бронемашыны літаральна ўзарвала інтэрнэт. Карыстальнікі працягваюць актыўна абмяркоўваць тое, што здарылася, ахрысціўшы ДТЗ "беларускім дрыфтам".
ааааа
— Млечный Пук (@strange_force) 25 июня 2017 г.
в Белоруссии
танк
врезался
в столб pic.twitter.com/17vJsbmdfA
Многія, у сваю чаргу, не бачаць нічога смешнага ў гэтым здарэнні і ўпэўненыя, што такія выпадкі ў чарговы раз пацвярджаюць немэтазгоднасць правядзення парадаў.
Некаторыя, наадварот, лічаць, што трагедыі ўдалося пазбегнуць дзякуючы дзеянням вайскоўцаў, якія кіравалі танкам.
Паводле інфармацыі СМІ, аварыя магла адбыцца з-за тэхнічнай няспраўнасці — заклінавала гусеніцу. Разам з тым, афіцыйных каментароў ад Міністэрства абароны пакуль няма.
Дарэчы, пашкоджаны ўчастак дарогі аднаўлялі ў ноч на нядзелю.