ЦТ па фізіцы напішуць у панядзелак больш за 30 тыс. абітурыентаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоЧарга на ЦТ у БДУ, архіўнае фота
Чарга на ЦТ у БДУ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фізіка - апошняя з "дакладных навук", па якой здаюць цэнтралізаванае тэставанне, пасля яе пройдуць толькі выпрабаванні па гісторыях і геаграфіі.

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) па фізіцы напішуць у панядзелак больш за 30 тысяч абітурыентаў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў.

Абітурыенты здаюць ЦТ - Sputnik Беларусь
Каля 1,5 тысяч абітурыентаў не прыйшлі на ЦТ па замежных мовах

ЦТ — неабходны этап уступнай кампаніі для большасці абітурыентаў беларускіх ВНУ. Абітурыенты ўжо здалі большасць тэставанняў: па дзяржаўных і замежных мовах, матэматыцы і іншых прадметах.

У панядзелак 26 чэрвеня абітурыенты здадуць ЦТ па фізіцы. Усяго на выпрабаванне зарэгістраваліся крыху больш за 30 тысяч чалавек.

На рашэнне трох дзясяткаў фізічных задач абітурыентам адводзіцца тры гадзіны. Пачнецца ЦТ, як і звычайна, у 11:00 адначасова ва ўсіх пунктах правядзення выпрабавання.

Наступнае ЦТ адбудзецца ў сераду 28 чэрвеня — па гісторыі Беларусі. У пятніцу 30 чэрвеня абітурыенты здадуць геаграфію, а ў панядзелак 2 ліпеня — тэставанне па сусветнай гісторыі.

Стужка навiн
0