МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Польскія распрацоўшчыкі Techland прадставяць тэхніку "Палессе" ў папулярнай кампьютарнай гульні-сімулятары "Pure Farming 2018", паведамілі Sputnik у прэс-службе Гомсельмаша.
Зусім хутка дзякуючы рэалістычнасці і дэталізацыі сімулятара кожны гулец зможа стаць уладальнікам фермы ў ЗША, Калумбіі, Італіі ці Японіі, араць палеткі і збіраць ураджай розных культур, не адыходзячы ад кампьютара.
"Гульня дапаможа прадставіць магчымасці беларускіх збожжаўборачных камбайнаў "Палессе" GS575 і GS16, кормаўборачнага камбайна "Палессе" FS8060 і іншай тэхнікі", — адзначылі на Гомсельмашы.
У новай версіі "Pure Farming" камбайны "Палессе" будуць прадэманстраваны ўпершыню. Выпуск гульні запланаваны на пачатак 2018 года.