Амбасада фестываля Viva Braslav адкрыецца на Зыбіцкай

© Photo : Viva BraslavФестываль Viva Braslav, архіўнае фота
Фестываль Viva Braslav, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музычнае суправаджэнне адкрыцця ўстановы забяспечаць ды-джэі UCast, Arston, Esco, Iner.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. У чацвер 29 чэрвеня ў бары "Банки-Бутылки" з 19-й да 22-й гадзіны пройдзе афіцыйнае адкрыццё амбасады фестывалю Viva Braslav, распавялі арганізатары оупэн-эіра.

Наведвальнікі адкрыцця амбасады змогуць паўдзельнічаць у міні-квэсце і атрымаць запрашальнікі ў зону Deluxe. А таксама набыць квіткі на фэст наўпрост у арганізатараў — без камісій і надбавак.

"Мы хацелі, каб у Мінску з'явілася месца, дзе людзі змогуць адчуць атмасферу нашага фестывалю і пакаштаваць фестывальных напояў, якія адмыслова былі распрацаваны бармэнамі "Банки-Бутылки". Амбасада будзе працаваць да 22 ліпеня", — адзначаюць арганізатары фестывалю Viva Braslav.

Viva Braslav — адзін з найбуйнейшых летніх фестываляў Беларусі, які сёлета пройдзе 22 ліпеня на цэнтральным пляжы Браслава. Хэдлайнерамі вячэрняй поп-праграмы будуць IOWA (Беларусь), l'one (Расія), Макс Барскіх (Украіна). Начную EDM-праграму ўзначаляць выканаўцы з сусветнага топ-100 па версіі DJMag: Vicetone (Нідэрланды), Zonderling (Нідэрланды), Swanky Tunes (Расія), Feel (Расія). Гледачоў таксама чакае шырокая праграма спорту і забаў.

Адкрыццё амбасады фестывалю Viva Braslav адбудзецца 29 чэрвеня ў бары "Банки-бутылки" (вул. Зыбіцкая), пачатак а 19-й гадзіне, уваход вольны. 

Стужка навiн
0