Выстава "Музыка без межаў" пераязджае ў Брэст

© PixabayГітара, архіўнае фота
Гітара, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У межах выставы можна будзе ўбачыць карціны і малюнкі Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча, Алега Хаменкі, Юрыя Стыльскага, Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), лідара гурта Znich Алеся Таболіча і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt).

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Выстава "Музыка без межаў" працягвае вандраваць па Беларусі, і пасля Мінска і Віцебска адкрыецца для брэсцкай публікі, распавялі арганізатары выставы.

Беларускі гурт Re1ikt - Sputnik Беларусь
Re1ikt: музыка, якая лечыць

Падзея закліканая паказаць розныя грані самавыражэння творчай асобы, а таксама паразважаць над актуальнай праблемай свабоды творчасці і яе межаў. Адкрые выставу ў Брэсце гурт Re1ikt.

"Усе музыкі, чыя працы будуць прадстаўлены на выставе, граюць у розных стылях, аднак, як высветлілася, іх аб'ядноўвае выяўленчае мастацтва. Як зрэшты і іншых музыкаў свету. Малявалі не толькі беларускія вакалісты, гітарысты і бубначы, але і многія сусветныя зоркі — Джон Ленан, Пол Макартні, Джымі Хендрыкс, Джэніс Джоплін, Джым Морысан, Сід Барэт, Том Ёрк, Джоні Кэш, Бона, Фрэнк Сінатра і нават нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Боб Дылан вядомыя ў тым ліку і сваімі мастацкімі працамі", — распавялі арганізатары выставы.

Падчас выставы можна будзе ўбачыць карціны і малюнкі Лявона Вольскага, лідара гурта "Крама" Ігара Варашкевіча, гурта "Палац" Алега Хаменкі, фронтмэна брэсцкіх панк-зорак "Дай дарогу!" Юрыя Стыльскага, Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), лідара гурта Znich Алеся Таболіча, Сяргея "Скрыпы" Скрыпнічэнкі (Žygimont Vaza) і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt).

Юрый Стыльскі — фронтмэн "Дай дарогу!". Прага маляваць праследавала яго ўсё жыццё, пачынаў маляваць у школьных сшытках, пазней маляваў прышэльцаў пад уплывам кінафільмаў і ўдасканальваў свае навыкі, назіраючы за працай прафесіяналаў і праводзячы гадзіны з фарбамі і алоўкам.

© Sputnik / Юлія ХвошчМіжнародны Лідскі Байк Фестываль - 2015
Міжнародны Лідскі Байк Фестываль - 2015  - Sputnik Беларусь
Міжнародны Лідскі Байк Фестываль - 2015

"Гэты працэс, калі з пустаты на тваіх вачах з'яўляецца, скажам, партрэт, мяне заўсёды зачароўваў!" — кажа Стыльскі.

Стыльскі не мае прафесійнай мастацкай адукацыі і дзейнічае хутчэй інтуітыўна, таму жартуе, што яго стыль утварыўся ад прозвішча "Стыльскі". У творчасці як музычнай, так і выяўленчай Юра не прытрымліваецца нейкіх межаў, таму апошнім чынам задумваецца, да якога накірунку адносіцца яго праца. Жывапіс, у адрозненні ад музыкі, пагружае яго ў стан медытацыі і дапамагае расслабіцца, "а калі хочацца выйсці з гэтага трансу і ўзбадзёрыцца, я бяру ў рукі гітару!" — рэзюмуе музыка. У творчасці няма межаў, адзінае, што можа спыняць — адсутнасць жадання.

© PhotoЛявон Вольскі
Лявон Вольскі - Sputnik Беларусь
Лявон Вольскі

Лявон Вольскі — адзін з самых уплывовых беларускіх музыкаў пачаў маляваць з "самага-самага маленства, гадоў з 3-4", а далей была мастацкая школа, вучэльня. Вучыўся ў вядомага мастака Сяргея Каткова. Уплыў аказала вялікая колькасць людзей. Усё пачалося з імпрэсіяністаў, пасля былі постімпрэсіяністы, авангардысты, віцебская школа, амерыканскія авангардысты. Канкрэтнага стылю, у якім працуе, — няма.

"Магу намаляваць і нешта абстрактнае, а магу і партрэт, і нават краявід. На стварэнне і карцін, і песень натхняе жыццё. Аднойчы натхніў Адам Глобус. Я сустрэў яго неяк, а ён пытаецца: "Чаму ты даўно не малюеш?" Я задумаўся, пабег у краму, набыў усё неабходнае і намаляваў!" — кажа Вольскі і прызнаецца, што часам можа не маляваць цэлы год, а пасля ўзяць і выдаць шэраг твораў.

Аляксандр Дземідзенка, бубнач гурта Re1ikt, хоць і не лічыць сябе мастаком, але маляваць любіў усё жыццё. Ужо ў чатыры гады намаляваў сваю бабулю з дзядулем, якія плялі кошыкі. У школьныя гады забаўляўся коміксамі.

"Я атрымліваю радасць, калі нешта крэмзаю на паперцы ці ў фаташопе. Проста акт творчасці дзеля творчасці. Медытацыя. Калі я нешта пачынаю маляваць, я не думаю пра тое, што мусіць атрымацца", — кажа Аляксандр.

Як у музыцы, так і ў мастацтве ён любіць цікавыя спалучэнні і эксперыменты, а свой стыль вызначае як "Zuihitsu ў выяўленчым мастацтве". Патрэба ў маляванні звязаная і з музычнай дзейнасцю. Аляксандр займаецца аздабленнем розных рэчаў для гурта Re1ikt: мерч, дыскі, афішы.

Алег Хаменка, лідар гурта "Палац", вучыўся ў мінскай мастацкай школе №2. Паралельна яшчэ была школа музычная і секцыя спорту. У выніку Алег перастаў паспяваць рабіць усё адразу, пачаў губляць пазіцыі ў школе агульнаадукацыйнай, таму спыніў мастацкае навучанне.

Алесь Таболіч — заснавальнік гурта Znich і сын мастакоў-жывапісцаў Марыі і Рыгора Таболічаў, што і абумовіла яго захапленне гэтым відам мастацтва. Алесь пераймаў вопыт бацькоў, а пасля вучыўся ў школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка і скончыў факультэт дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У свой час на яго паўплывала творчасць Дзюрэра, Рэрыха і многіх іншых мастакоў. Алесь Таболіч таксама вядомы як майстар тату, адзін з пачынальнікаў плыні беларускай арнаментальнай татуіроўкі.

© Photo : Алесь ТаболічАлесь Таболіч
Адзін з арганізатараў фестываля Купальскае кола-2015 Алесь Таболіч - Sputnik Беларусь
Алесь Таболіч

"Уся мая творчасць, музыка, дызайн, жывапіс, тату прасякнутая любоўю да роднай зямлі, этнасу, фальклору і традыцый — таго, чым могуць ганарыцца беларусы", — распавядае Таболіч.

Выстава будзе праходзіць з 30 чэрвеня па 15 ліпеня ў выставачнай зале гатэля "Эрмітаж" (вул. Чкалава, 7). Адкрыццё адбудзецца 30 чэрвеня ў 19:00.

Час працы — 10:00-22:00, уваход — 1 руб.

Стужка навiн
0