Археалагічны музей "Бярэсце" зачыніўся для наведванняў

© Sputnik / Виктор ТолочкоАрхеалагічны музей "Бярэсце", архіўнае фота
Археалагічны музей Бярэсце, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Капітальны рамонт папулярнай брэсцкай славутасці плануецца завяршыць да 1000-годдзя горада.

БРЭСТ, 29 чэр — Sputnik. На першым этапе рэканструкцыі заменяць вокны, агароджы і электрыку, паведаміў дырэктар Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Аляксей Міцюкоў, філіялам якога з'яўляецца "Бярэсце".

Археалагічны музей адкрыўся 35 гадоў таму на Шпітальным востраве Брэсцкай крэпасці. З 1969 па 1981 год на месцы старажытнага Бярэсця праводзіліся раскопкі пад кіраўніцтвам Пятра Лысенкі. Былі выяўлены дзесяткі драўляных пабудоў XI-XIII стагоддзяў, вулічныя маставыя, агароджы, шматлікія прадметы матэрыяльнай культуры таго часу. Усё гэта знаходзіцца ў складзе экспазіцыі музея, таму рэканструкцыю неабходна праводзіць вельмі асцярожна.

Тураўскі крыж - Sputnik Беларусь
Аляксандр Лукашэнка загадаў аднавіць Тураўскі крыж

"У гэтым годзе будуць мяняцца шкляныя вітражы фасадаў на шклопакеты, агароджы вакол раскопу, электрыка, будзе праводзіцца падрыхтоўка залы да рээкспазіцыі", — распавёў Аляксей Міцюкоў.

У 2011 годзе тут паклалі новую дрэнажную сістэму, што прадухіляе падмыванне драўляных дамоў на тэрыторыі раскопу пасля моцных дажджоў.

Па словах дырэктара, музей не знаходзіцца ў аварыйным стане. У дадзены момант праводзіцца запланаваны рамонт, які прадугледжваецца спецыяльным распараджэннем прэзідэнта "Аб падрыхтоўцы да святкавання 1000-годдзя Брэста". На яго выдаткавана 644 тысячы рублёў.

"Мы плануем, што гэты рамонт будзе доўжыцца тры месяцы, потым музей адкрыецца са старой экспазіцыяй", — дадаў Міцюкоў.

У гэты ж час вядзецца прапрацоўка ідэі па ўдасканаленні экспазіцыі.

"Прадметны шэраг застанецца ранейшым, але будзе новая падача: новае абсталяванне, новыя сістэмы асвятлення, магчыма, мультымедыйныя прылады. Пакуль гэта ў праекце абмеркавання", — падзяліўся суразмоўца.

Археалагічны музей "Бярэсце" быў зачынены для наведвання турыстамі 19 чэрвеня.

Стужка навiн
0