Відэа

Эратычныя карціны эпохі сацрэалізму дэманструюць у Мінску

Падпісацца
Выстава карцін у стылі ню беларускіх аўтараў перыяду сацрэалізму адкрылася ў Мінску. Глядзіце на відэа кароткую экскурсію па экспазіцыі.

Выстава "Венеры сацрэалізму" адкрылася 29 чэрвеня ў галерэі мастацтваў "Прадмесце". У экспазіцыі прадстаўлены дзясяткі карцін у стылі ню беларускіх мастакоў перыяду сацыялістычнага рэалізму.

Карціны Даторы, Шагала, Суціна і Хадасевіч-Лежэ прадстаўлены ў Мінску - Sputnik Беларусь
Відэа
Выстава італьянскага футурыста Даторы адкрылася ў Мінску

Самая ранняя з прадстаўленых работ — карціна Віталя Цвіркі, якую ён напісаў, навучаючыся ў тэхнікуме. Датуецца 1931 годам.

"Карціна чымсьці можа нагадаць працы Анры Тулуз-Латрэка, што ўмеў нявечыць жаночае цела. Лепш яго, у двукоссі, ніхто жанчын не маляваў", — падзяліўся меркаваннем пра карціну дырэктар галерэі Мікалай Сячко.

Аголеную натуру пісалі і ў XVI, і ў XVII стагоддзі. Кірунак не новы. У сацрэалізме гэтая тэма таксама існавала, хоць і не афішавалася. Як правіла, мастакі цішком, у вольны ад працы час, пісалі гэтыя карціны. Працы не выстаўляліся, іх паказвалі знаёмым, сябрам.

"У той час, калі большасць у краіне будавала сацыялізм і светлую будучыню, былі людзі, якія не будавалі сацыялізм, а проста жылі, тварылі для душы", — дадаў Сячко.

Выстава "Венеры сацрэалізму" працягнецца да 7 ліпеня. Уваход у галерэю — бясплатны.

Стужка навiн
0