Мінінфарм: з 1 ліпеня абавязкова ўзроставая маркіроўка СМІ

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіёск Белсаюздруку ў Мінску
Кіёск Белсаюздруку ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У законе ёсць шэраг выключэнняў – напрыклад, прамыя эфіры на тэлебачанні маркіраваць будзе неабавязкова.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Знакі ўзроставых катэгорый з 1 ліпеня будуць абавязковыя для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі і друкаваных выданняў, нагадалі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Неабходнасць узроставых маркіровак прапісаная папраўкамі ў законы "Аб СМІ" і "Аб выдавецкай справе". Мэта падобных знакаў — абараніць дзяцей ад інфармацыі, якая можа ім нашкодзіць.

Як нагадалі ў Мінінфарме, з 1 ліпеня гэтага года забараняецца распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі СМІ, у тым ліку і замежных, а таксама друкаванай прадукцыі без знака ўзроставай катэгорыі.

Узроставыя катэгорыі ў Беларусі будуць наступнымі: 0+, 6+, 12+, 16+ і 18+.

Для інтэрнэт-СМІ прысваенне узроставай маркіроўкі не з'яўляецца абавязковым, аднак у Мінінфарме ўпэўненыя, што добраахвотнае ўказанне цэнзу будзе "пазітыўна ўспрынята ў грамадстве".

Ёсць у патрабаваннях аб прысваенні ўзроставай маркіроўкі і выключэнні. Напрыклад, тэле- і радыёперадачы ў прамым эфіры маркіраваць не трэба. Няма неабходнасці прысвойваць катэгорыю таксама перадачам інфармацыйна-аналітычнага, інфармацыйнага, культурна-асветнага, спартовага і духоўна-асветніцкага характару.

Не прыйдзецца прысвойваць маркіроўку і тым замежным тэле- і радыёпраграмам, якія ў Беларусі распаўсюджваюцца без змены формы або зместу. Няма неабходнасці ставіць катэгорыі і на вокладцы ведамасных выданняў. Існуе і шэраг іншых выключэнняў.

Стужка навiн
0