МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Закон аб аднаполых шлюбах прыняты нямецкім бундэстагам у пятніцу, перадае Sputnik Deutschland.
Апошнія гады ў Германіі дазволеныя так званыя "грамадзянскія партнёрствы" — да падобнай формы ўзаконьвання адносін звяртаюцца як гома-, так і гетэрасексуальныя пары.
Бундэстаг 30 чэрвеня вырашыў разгледзець законапраект аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. Што характэрна, канцлер Ангела Меркель неаднаразова выступала супраць закона і заяўляла, што шлюбам можна лічыць толькі партнёрства паміж мужчынам і жанчынай. Толькі за пару дзён да галасавання яна змякчыла рыторыку і дадала, што шлюб — асабістая справа кожнага.
Аднак частка Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу выступала супраць закона. У выніку за легалізацыю гей-шлюбаў у Германіі прагаласавалі 393 дэпутата, супраць — 226, а чацвёра парламентарыяў устрымаліся.
Падтрымку законапраекта аказалі сацыял-дэмакраты, левыя і "зялёныя" — яны даўно заяўлялі аб неабходнасці прыняцця такога рашэння. Калі закон аб аднаполых шлюбах уступіць у сілу, пакуль не паведамляецца.