МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Двайнік Караля рок-н-ролу Элвіса Прэслі зможа зарэгістраваць любы шлюб 1 ліпеня ў Мінску, паведамілі Sputnik арганізатары музычнага фестывалю "Энергія лета".
Маштабная музычная падзея адбудзецца ў беларускай сталіцы ў будучую суботу. Удзел у мерапрыемстве возьмуць ды-джэі з Беларусі, Расіі, Венгрыі. Фестываль пройдзе ў аквапарку Dreamland.
"Сваё майстэрства на "Энергіі лета" прадэманструюць 76 зорак сусветнай EDM-індустрыі. Stadiumx, Bobina, Feel, Magnit & Slider, Going Deeper, Matvey Emerson, Arston і многія іншыя закруцяць вінілы на сваіх арбітах і будуць граць для Вас на працягу 20 гадзін", — распавялі арганізатары.
На фестывалі размесціцца больш за пятнаццаць разнастайных зон забаў і адпачынку, а таксама фудкорты. На тэрыторыі аквапарку паралельна будуць арганізаваны футбольны фрыстайл, выстава машын, музычныя батлы і шматлікія майстар-класы. На працягу ўсяго фестывалю будзе працаваць школа ды-джэяў.
А жадаючыя звязаць разам лёс змогуць атрымаць благаславенне ад самога Элвіса Прэслі. Арганізатары абяцаюць, што "зорка" зарэгіструе любы шлюб і засведчыць яго адпаведным сертыфікатам.