Расійскае ТБ упершыню пакажа беларускі парад

© Sputnik / Фотохост ШОС / Перайсці ў медыябанкГалоўны рэдактар тэлеканала "Расія 24" Яўген Бекасаў
Галоўны рэдактар тэлеканала Расія 24 Яўген Бекасаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Святочны парад да Дня Незалежнасці Беларусі будзе паказаны ў эфіры тэлеканала "Расія 24".

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Беларускі парад у гонар Дня Незалежнасці 3 ліпеня ўпершыню будзе транслявацца па расійскаму тэлебачанню, паведаміў Sputnik галоўны рэдактар тэлеканала "Расія 24" Яўген Бакасаў.

Святочны парад у гонар Дня Незалежнасці Беларусі пройдзе 3 ліпеня ў дзесяць раніцы: удзел у ім прыме ваенная тэхніка, авіяцыя, а таксама новыя беларуска-кітайскія машыны, сельскагаспадарчая тэхніка і многае іншае.

Як паведаміў Sputnik Бакасаў, беларускі парад будзе паказаны і ў эфіры "Расія 24" — кругласутачнага спадарожнікавага тэлеканала, які ўваходзіць у холдынг ВГТРК. Дарэчы, парад са сталіцы Беларусі ўпершыню будзе паказаны расійскім гледачам.

Беларускія гледачы змогуць сачыць за парадам 3 ліпеня ў эфіры каналаў Белтэлерадыёкампаніі — Агенцтва тэленавін (АТН) будзе рыхтаваць спецыяльны эфір на працягу ўсяго Дня Незалежнасці.

Святочны марафон у эфіры каналаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнецца ўжо ў восем раніцы.

Стужка навiн
0