Камплімент Чайкоўскаму: у Гомелі засвяцілася клумба-раяль

© Sputnik / Анна СоколоваКомплимент Чайковскому: в Гомеле засветилась клумба-рояль
Комплимент Чайковскому: в Гомеле засветилась клумба-рояль - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У галоўнай канцэртнай зале абласнога цэнтра ўсталявалі бутафорскі раяль з падсветкай, з якога растуць петуніі і гучыць класічная музыка, паведамляе гомельскі карэспандэнт Sputnik.

ГОМЕЛЬ, 1 ліп — Sputnik. Незвычайная клумба-раяль "вырасла" ў Гомелі на вуліцы Ланге ля помніка Пятру Чайкоўскаму.

У адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада папрасілі ўспрымаць новы арт-аб'ект як падарунак Гомелю да юбілею — 875-годдзя са дня першага згадвання ў летапісе. І як даніна павагі творчасці Пятра Ільіча, імя якога носіць размешчаная непадалёк дзіцячая музычная школа мастацтваў №1. Выкананне ідэі належыць прадпрыемству "Гомельгарсвет".

© Sputnik / Анна СоколоваКлумба-рояль - подарок к 875-летию города от предприятия "Гомельгорсвет"
Клумба-рояль - подарок к 875-летию города от предприятия Гомельгорсвет - Sputnik Беларусь
Клумба-рояль - подарок к 875-летию города от предприятия "Гомельгорсвет"

Колер і аб'ём раялю надаюць петуніі, якія запоўнілі пустэчы металічнага каркаса. У прыцемках і ноччу інструмент свеціцца. Для гэтага выкарыстоўвалі больш за тысячу светлавых дыёдаў. У камплекце з раялем ідзе зэдлік, на які можна прысесці дзеля эфектнага фота.

У раяль умантаваныя спецыяльныя датчыкі, і калі падысці бліжэй да прылады, зайграе музыка Чайкоўскага. Праўда, вельмі ціха, каб не патурбаваць людзей, якія жывуць паблізу.

Клумба-раяль будзе ўпрыгожваць вуліцу Ланге бестэрмінова. Гэта ўжо другі незвычайны мастацкі аб'ект у Гомелі, які з'явіўся намаганнямі "Гомельгорсвета". Першым быў парк копій сусветных славутасцяў у скверы імя А. Грамыкі.

Стужка навiн
0