Відэа

Рэтрааўтобусы з Эстоніі праехалі па Мінску

Падпісацца
Аўтапрабег прысвечаны 25-годдзю з даты ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Эстоніяй і Беларуссю і арганізаваны з дапамогай эстонскай транспартнай кампаніі "Люкс Экспрэс" пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у Эстоніі.

У музеі перавозчыка знаходзяцца 12 рарытэтных аўтобусаў, у Мінск кампанія прывезла чатыры: "ЗІС-127", "Ікарус-55", "Ікарус Люкс", "Ікарус-255". Глядзіце на відэа, як старыя "Ікарусы" праехалі па Мінску.

"Самы стары аўтобус — 1938 года выпуску, мы знайшлі яго ў Фінляндыі і рэстаўравалі 10 гадоў. Усе дэталі — у дакладнасці такія ж, як і былі пры выпуску машыны", — распавёў Хуга Осула, заснавальнік кампаніі "Люкс Экспрэс".

1 ліпеня аўтобусы будуць выстаўлены на тэрыторыі Верхняга горада. Дзверы ў іх будуць адкрыты, гараджане змогуць увайсці і паглядзець на старыя машыны знутры.

Стужка навiн
0