БДУ запусціў Telegram-бот для абітурыентаў

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкМесэнджэр Telegram, архіўнае фота
Месэнджэр Telegram, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для працы з ботам абітурыенту неабходна ўсталяваць месэнджэр Telegram, знайсці бот "Абітурыент БДУ" па імя карыстальніка @applicantbsubot і адправіць паведамленне "start".

МІНСК, 2 ліп — Sputnik. Распрацоўка Медыяцэнтра БДУ служыць своеасаблівым правадніком па розных раздзелах сайта для абітурыентаў БДУ, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.

Спіс выкарыстаных у робата пытанняў быў распрацаваны на аснове маніторынгу і аналізу зваротаў абітурыентаў БДУ. Адказы на запыты ўтрымліваюць спасылкі на больш падрабязную інфармацыю на сайце "Абітурыент БДУ".

БДУ запусціў адукацыйны інтэрнэт-партал - Sputnik Беларусь
БДУ запусціў адукацыйны інтэрнэт-партал

"Для працы з ботам абітурыенту неабходна ўсталяваць месэнджэр Telegram, знайсці бот "Абітурыент БДУ" па імя карыстальніка @applicantbsubot і адправіць паведамленне "start". Пасля гэтага расчыніцца кнопкавае меню з пунктамі, кожны з якіх змяшчае карысную інфармацыю аб прыёмнай кампаніі. Пры дапамозе робата можна азнаёміцца з планам прыёму ў БДУ і прахаднымі баламі мінулага года, правіламі прыёму ва ўніверсітэт, магчымасцямі пражывання ў інтэрнатах універсітэта", — патлумачылі ў Белдзяржуніверсітэце.

Начальнік медыяцэнтра БДУ Павел Салаўёў распавёў, што "Беларускі дзяржаўны універсітэт шырока выкарыстоўвае камунікацыйныя магчымасці сацыяльных сетак. У БДУ цяпер маюцца афіцыйныя групы і старонкі ў сацыяльных сетках і сэрвісах "УКантакце", Facebook, Instagram, LinkedIn, Twitter, YouTube, Pinterest, Google+, ResearchGate. Нядаўна ў БДУ з'явіўся і асобны канал у Telegram. Тут размяшчаюцца навіны, анонсы маючых адбыцца мерапрыемстваў, фота- і відэаматэрыялы".

Telegram-бот створаны супрацоўнікамі аддзела вэб-праектаў і стратэгічных камунікацый Медыяцэнтра БДУ.

Стужка навiн
0