Радыё

Дзень вышыванкі: мова ― гэта душа народа, а адзенне — яго твар

© Sputnik / Виктор ТолочкоЭтнограф Ларыса Мятлеўская
Этнограф Ларыса Мятлеўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У святочны дзень этнограф, дыпламант міжнародных конкурсаў Ларыса Мятлеўская распавяла радыё Sputnik Беларусь пра гісторыю ўзнікнення і значэнне сімвалаў беларускай вышыванкі.
Усе, што тычыцца нашай традыцыйнай культуры, вартае пільнай увагі і даследванняў. Хтосьці з разумных людзей неяк казаў, што мова — гэта душа народа, а адзенне — яго твар, адзначыла суразмоўца Sputnik.
Дзень незалежнасці, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Вялікія выхадныя: што наведаць 1-3 ліпеня
"Мне падабаецца, што моладзь апранае рэчы з элементамі традыцыйнага арнамента. Няхай гэта будзе майка, нейкі прынт, але як пачатак гэтай пераемнасці пакаленняў у традыцыйнай культуры — гэта не так ужо і дрэнна. Мяняецца жыццё, цікавасць да сваіх каранёў, велізарнага багацця, якім мы валодаем у плане традыцыйнай культуры, у плане вышыванкі, гэта можа пачынацца з вышымайкі і прыцягнуць увагу да вельмі сур'ёзных рэчаў", — упэўнена Мятлеўская. 
Этнограф таксама распавяла пра значэнні асобных сімвалаў і іх правільнае размяшчэнне на аддзенні, каб кожны з іх быў накіраваны на здароўе чалавека.
"Знакі гэтыя не абы што, яны з'явіліся калісьці на белым адзенні як абярэгі, іх можна чытаць як пісьмо. Яны для гэтага наносіліся на пэўныя часткі адзення. І гэта былі не проста нейкія кветачкі ці закаручкі. Геаметрычны арнамент — ён больш старажытны, і ўсё гэта былі просьбы гаспадыні, той жанчыны, якая вышывала. Рукі павінны быць моцнымі, вакол шыі арнамент — гэта каб ніякая хвароба не забралася. Нават патаемнае шво "козлік" таксама было абярэгам", — адзначыла Мятлеўская.
Кіраўнік МЗС РБ Уладзімір Макей (злева) і часовы павераны ў справах ЗША Боб Райлі - Sputnik Беларусь
Дыпламатычна і прыгожа: паслы пераапрануліся ў вышыванкі
Акрамя таго, суразмоўца распавяла, што азначаюць такія сімвалы, як сонца, зямля, прырода і дрэвы, у якіх выпадках выкарыстоўваюцца, а таксама як адлюстроўваюцца ў вышыўцы чалавечыя зносіны.
"Пусты ромб — гэта жаночы пачатак, калі ў сярэдзіне крыж, то гэта мужчынскі пачатак. І знак агню. Тады агульна атрымоўваецца знак урадлівасці. І вось так нараджаецца новае жыццё", — паведаміла Мятлеўская.
Дзень вышыванкі адзначаюць у Беларусі 2 ліпеня, напярэдадні святкавання галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці краіны.
Гутарку з этнографам Ларысай Мятлеўскай пра гісторыю ўзнікнення і значэнні сімвалаў беларускай вышыванкі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.     
Стужка навiн
0