https://bel.sputnik.by/20170702/yak-adnaulyayuc-malyavanyya-dyvany-na-paazeri-1029582242.html
Як аднаўляюць маляваныя дываны на Паазер’і
Як аднаўляюць маляваныя дываны на Паазер’і
Sputnik Беларусь
Маляваныя дываны ці проста маляванкі былі некалі вельмі распаўсюджанымі па ўсёй Беларусі, а зараз гэты від мастацтва аднаўляюць. 02.07.2017, Sputnik Беларусь
2017-07-02T18:04+0300
2017-07-02T18:04+0300
2017-07-03T14:29+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102958/17/1029581777_0:64:1280:788_1920x0_80_0_0_de943e5d22b4914e7b34c6cd3e8354bf.jpg
беларусь
глыбокае
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102958/17/1029581777_0:24:1280:828_1920x0_80_0_0_da0f9ac95bdca13736bd9ab7bfbe109f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадарожнiк, спадчына, у беларусі, галоўнае, культура, беларусь, глыбокае, святлана скавырка
спадарожнiк, спадчына, у беларусі, галоўнае, культура, беларусь, глыбокае, святлана скавырка
Як аднаўляюць маляваныя дываны на Паазер’і
18:04 02.07.2017 (абноўлена: 14:29 03.07.2017) Маляваныя дываны ці проста маляванкі былі некалі вельмі распаўсюджанымі па ўсёй Беларусі, а зараз гэты від мастацтва аднаўляюць.
Да сярэдзіны мінулага стагоддзя ў Беларусі ў якасці ўпрыгожвання інтэр'еру вялікай папулярнасцю карысталіся самаробныя маляваныя дываны.
Традыцыя была распаўсюджана па ўсёй тэрыторыі краіны, але мела свае рэгіянальныя асаблівасці. Вядома, што не грэбаваў маляваць дываны нават Язэп Драздовіч.
Нажаль, традыцыя практычна знікла, і на сённяшні дзень толькі сапраўдныя аматары займаюцца адраджэннем гэтага рамяства. Сярод іх загадчык Дома рамёстваў і кіраўнік гуртка выяўленчага мастацтва і роспісу па палатне ў Глыбокім Святлана Скавырка.
Майстра ўжо мае на сваім рахунку некалькі асабістых выстаў. Сёння яна ўганараваная мноствам прэмій, грамат і дыпломамі за сваю творчую працу.
Прызнанне прыйшло разам з гран-пры конкурсу майстроў "Фарбы нябёсаў", які праходзіў у рамках праграмы XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" у Віцебску.
Святлана Скавырка ў мінулым годзе атрымала таксама ганаровае званне "Народны майстар Беларусі" за ўзнаўленне рамяства маляваных дываноў.