Практычна ў кожнага чалавека лета асацыюецца з адпачынкам. Каляндарнае лета пачынаецца 1 чэрвеня, а астралагічнае — 22 чэрвеня ў дзень летняга сонцастаяння і доўжыцца да восеньскага раўнадзенства. Менавіта карта летняга сонцастаяння вызначае тэндэнцыі бягучага лета. Сярэдні месяц лета — ліпень — больш за ўсё звязаны з адпачынкам, бо 2 дэкады ліпеня Сонца знаходзіцца ў знаку Рака. А гэты знак найбольш падыходзіць для ціхага адпачынку і рэлаксацыі. Якія ж тэндэнцыі лета ў цэлым, і ліпеня ў прыватнасці?
Тэндэнцыі лета ў асноўным станоўчыя, толькі ў жніўні зацьменні могуць паўплываць на дзеянні людзей. Ліпень жа адкрываецца датай "Чорнага Сонца" — гэта перыяд 3-4 ліпеня, калі Зямля найболей аддалена ад свайго свяціла. Сонца з'яўляецца крыніцай жыццёвых сіл, а ў першую палову ліпеня гэтая сіла аслабее. Супрацьстаянне Сонца і Плутона засцерагае нас пра тое, што адток жыццёвых сіл можа быць у месцах масавага збору людзей, і гэты перыяд будзе доўжыцца да 12-13 ліпеня. Па магчымасці варта пазбягаць масавых мерапрыемстваў.
"Пік гэтага супрацьстаяння прыйдзецца на 9-10 ліпеня. Трэба быць уважлівым у месцах масавага збору людзей і не ісці на асаблівую рызыку, калі гэта не звязана з жыццёвай неабходнасцю. Як на адпачынку, так і ў звычайным жыцці. Псіхічна няўстойлівыя людзі могуць адчуваць неспакой, магчымыя абвастрэнні. У бытавым плане варта абмежаваць ужыванне алкаголю. У ліпені можа рэзка ўзрасці колькасць атручэнняў алкаголем і ўтапленняў", — кажа астролаг.
Усім метэазалежным і людзям з няўстойлівым артэрыяльным ціскам у першай палове ліпеня трэба выконваць меры засцярогі, не перанапружвацца і менш бываць на сонцы. Вяртаючыся да адпачынку, варта адзначыць, што небяспекі могуць чакаць на марскіх узбярэжжах і паблізу горных масіваў. Таму ўсе, хто плануе паездку на падобныя курорты, павінны быць ўважлівыя, а гэта, на жаль, не занадта суадносіцца з адпачынкам. Калі ёсць магчымасць, лепш застацца недалёка ад дома. Таксама свае карэктывы можа ўнесці і надвор'е.
"Яшчэ адна тэндэнцыя звязана з асабістымі адносінамі. Пік тут прыходзіцца на 5-6 ліпеня. Некаторыя падзеі ў псіхалагічным плане могуць расцэньвацца, як негатыўныя, але ў той жа час яны могуць прывесці да нейкага лагічнага развіцця і вырашэння сітуацыі. Хоць прысутнічае рызыка расплаты за памылкі мінулага. У дзелавых адносінах у гэты час лепш не закладваць нейкіх доўгатэрміновых цыклаў", — раіць Бонча.
Такім чынам, у ліпені лепш не з'язджаць далёка ад месца жыхарства, надаваць увагу свайму здароўю і аддаваць перавагу аднаўленню сіл і ціхаму адпачынку ўдалечыні ад вялікіх скапленняў людзей.
Гутарку з астролагам Вячаславам Бончам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.