Выстава літаграфій Марка Шагала адкрываецца ў Мінску

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкНа выставе Марка Шагала ў Траццякоўскай галерэі
На выставе Марка Шагала ў Траццякоўскай галерэі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На выставе экспануюцца літаграфіі, створаныя Шагалам спецыяльна для выданняў, прысвечаных яго творчасці.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Літаграфіі Марка Шагала для выданняў пра самога мастака будуць прадстаўлены на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі, распавялі Sputnik арганізатары.

Экспазіцыя адкрыецца з нагоды дня нараджэння майстра 7 ліпеня і будзе працаваць для наведвальнікаў да 12 верасня.

Аэраграфічныя работы Джэрарда Даторы - Sputnik Беларусь
Выстава Даторы, Шагала, Суціна і Хадасевіч-Лежэ адкрылася ў Мінску

Выстава "Марк Шагал: Колер Любві" звязана з кнігай. Прадстаўленыя ў экспазіцыі літаграфіі былі зроблены Маркам Шагалам пераважна ў 1950-1960-я гады як ілюстрацыі да розных выданняў, але выданняў, прысвечаных самому Шагалу. Мастак выконвае ілюстрацыі да тэкстаў пра сябе, "ілюструе" самога сябе. Адсюль увесь найбагацейшы шэраг сюжэтных тэм, што адрознівае творчасць Шагала: пейзажы Віцебска, Парыжа, Сен-Поль-дэ-Ванса, закаханыя пары і маці і дзіця, фантастычныя істоты і сімвалічныя жывёлы, музыканты і, вядома, вобраз самога майстра.

У 1957 годзе ў парыжскім выданні Эме Мага (1806-1981) выйшла ў свет манаграфія "Шагал" вядомага французскага мастацкага крытыка і гісторыка мастацтва Жака Ласеня (1911-1983), з якім мастака звязвала шматгадовае сяброўства. Акрамя тэксту, фатаграфій і рэпрадукцый твораў Шагала, кніга ўключала 13 каляровых і 2 чорна-белыя літаграфіі, выкананыя мастаком у знакамітай парыжскай друкарскай майстэрні Фернана Мурло (1895-1988). З іх ліку на выставе прадстаўлены адзінаццаць каляровых і адна чорна-белая ("Вёска") літаграфіі.

У 1965 годзе Жак Ласень апублікаваў кнігу "Плафон Парыжскай оперы", прысвечаную гісторыі стварэння і апісанню роспісу, над якім Марк Шагал працаваў у 1963-1964 гадах (урачыстае адкрыццё новага плафона Гранд-Апера адбылося ў верасні 1964 года). Для гэтага багата ілюстраванага выдання мастак стварыў франтыспіс — арыгінальную літаграфію, якая прадстаўляе адзін з фрагментаў роспісу плафона. Акрамя літаграфіі Шагала і вялікай колькасці фотаілюстрацый, кнігу дапаўнялі шэсць літаграфій, выкананых Шарлем Сарльерам (1921-1990) па творах мастака.

Мастацтвазнаўца: Марк Шагал ня быў патрэбны Савецкаму Саюзу - Sputnik Беларусь
Мастацтвазнаўца: Марк Шагал не быў патрэбны Савецкаму Саюзу

У 1960 годзе ў выдавецтве Андрэ Сарэ ў Монтэ-Карла была апублікавана першая частка шасцітомнай працы — каталога-рэзанэ "Шагал. Літаграфіі" (апошні том выйшаў у свет у 1986 годзе). Для гэтага выдання, якое змяшчает тэкст на французскай і нямецкай мовах, Шагал выканаў 21 каляровую і 7 чорна-белых літаграфій. У экспазіцыі прадстаўлены тры літаграфіі да першага тома — "Аўтапартрэт", які стаў франтыспісам выдання, "Бухта анёлаў", "Прывід Парыжа", і дзве да другога (1963) — "Неба закаханых" і "Накцюрн Ванса".

На выставе экспануюцца літаграфіі, створаныя Шагалам спецыяльна для часопісаў "Derrière le miroir" і "Verve", якія валодалі эксклюзіўным правам на публікацыю арыгінальных гравюр у сваіх нумарах. "Derrière le miroir", заснаваны парыжскім калекцыянерам, галерыстам і выдаўцом Эме Магам у 1946 годзе, стаў адным з найбуйнейшых выданняў, чые публікацыі працягваліся аж да 1982 года. За гэты час было апублікавана 253 нумары часопіса. № 99-100 за ліпень-жнівень 1957 года быў прымеркаваны да выставы Марка Шагала ў галерэі Маг. Аўтарам тэксту да выдання стаў вядомы французскі пісьменнік і эсэіст Жан Палан (1884-1968). Для гэтага нумара мастак выканаў 3 чорна-белыя і 4 каляровыя літаграфіі, з якіх дзве — "Канцэрт" і "Мастак і яго двайнік" — прадстаўлены на выставе.

З выдавецтвам "Verve" франка-грэчаскага мастацкага крытыка і калекцыянера Эжэна Тэрыяда Шагала звязвалі шматгадовае сяброўства і плённае супрацоўніцтва. Часопіс "Verve" выдаваўся са снежня 1937 па 1960 год; за гэты перыяд было апублікавана 38 нумароў у 10 тамах. Да №24 (1950) Шагал выканаў вокладку, у №27-28 (1952) былі апублікаваны яго восем літаграфій, з ліку якіх тры ("Плошча Згоды", "Маці і дзіця перад Нотр-Дамам" і "Бачанне Парыжа") экспануюцца на выставе. У №№ 33-34 (1956) і 37-38 (1960) "Verve" была апублікавана знакамітая "Біблія" Шагала, якая стала сапраўды вяршыняй творчасці мастака.

Выстава "Марк Шагал: Колер Любві" працягвае традыцыю знаёмства з творчасцю вялікага майстра ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Стужка навiн
0