Жодзіна з 3 ліпеня павіншавала Алёна Апіна

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкСпявачка Алёна Апіна, архіўнае фота
Спявачка Алёна Апіна, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У абласным горадзе напярэдадні адначасова прайшлі два святы – Дзень Незалежнасці і Дзень горада.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. На святкаванні Дня Незалежнасці ў Жодзіна выступалі Алёна Апіна і Уладзімір Ухцінскі, аднак квіткі на канцэрт неабходна было купляць, паведамілі Sputnik чытачы.

Беларусь адзначыла 3 ліпеня галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці. У многіх населеных пунктах рэспублікі ў гэты дзень прайшлі і Дні горада — звычайна іх святкуюць у дзень вызвалення ў гады вайны.

Шырока святкавалі 3 ліпеня і ў Жодзіна: на святочным канцэрце выступалі экс-салістка гурта "Комбинация" Алёна Апіна, Уладзімір Ухцінскі і іншыя знакамітасці. Аднак на святочны канцэрт нельга было проста прыйсці — перад гэтым неабходна было набыць квіток.

Як паведамілі чытачы Sputnik, адзін "квіток" на канцэрт ў гонар Дня Незалежнасці і Дня горада каштаваў дваццаць рублёў. Без квіткоў гледачы маглі толькі слухаць музыку — ля стадыёна "Тарпеда".

Расійскія зоркі — не рэдкасць на святкаванні Дня Незалежнасці. Напрыклад, у абласных цэнтрах выступалі Аляксей Вараб'ёў, Алег Газманаў і іншыя знакамітасці. У Мінску ўвечары 3 ліпеня выступалі беларускія зоркі: NaviBаnd, "Леприконсы" і "Дрозды".

Стужка навiн
0