Зусім як сапраўдная: як рэканструююць тэхніку часоў вайны

© Sputnik / Тарас ТарналицкийАдноўленая тэхніка
Адноўленая тэхніка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фестываль рэканструкцыі "Баграціён" прайшоў на мінулых выхадных на "Лініі Сталіна". Карэспандэнт Sputnik Тарас Тарналіцкі наведаў гісторыка-культурны комплекс, каб даведацца - як ствараюць з нуля тэхніку часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Баявая машына, якая збіла ліхтарны слуп на сталічным праспекце, стала самай абмяркоўваемай падзеяй сёлетняга Дня Незалежнасці, зацьміўшы сабой нават сам парад. Зрэшты, танкі напярэдадні святкавання 3 ліпеня прасавалі гусеніцамі не толькі цэнтр Мінска.

Святая святых

Танкавы біятлон на Лініі Сталіна - Sputnik Беларусь
Фота
Танкавы біятлон прайшоў на Лініі Сталіна

Бум! Бах! Тара-рах! Патрапіўшы на "Лінію Сталіна" скурай адчуваеш, што вайна тут не спыняецца ні на хвіліну. Хай нават і бутафорская, яна чакае за кожным вуглом, гатовая ашаламіць выбухам імітацыі фашысцкага танка або стракатаннем аўтаматнай чаргі на стралковай пазіцыі.

Мы сустракаемся з чалавекам, які кіруе гэтым дзіўным і неспакойным месцам — выканаўчым дырэктарам Аляксандрам Мятлой. Ён разам з камандзірам клуба "Салдаты Перамогі" Юрыем Перапечыным праводзіць нас у святую святых комплексу, куды звычайным наведвальнікам шлях закрыты, — на тэрыторыю цэхаў, дзе збіраюць баявыя машыны.

"У нашым аўтапарку знаходзіцца больш за пяцьдзесят адзінак тэхнікі — грузавікі, цягачы, бронетранспарцёры — перыяду баявых дзеянняў у Афганістане і больш ранняга часу. Рэканструяваных танкаў і іх рэплік, якія былі задзейнічаныя ў баях Вялікай Айчыннай, у нас 12 машын", — распавядае па дарозе Аляксандр.

© Sputnik / Тарас ТарналицкийТ-34 і СУ-100, адноўленыя ў комплексе
Т-34 и СУ-100, заботливо восстановленные в ангаре ИКК - Sputnik Беларусь
Т-34 і СУ-100, адноўленыя ў комплексе

З тэхнікай "Лініі Сталіна" дапамагаюць у асноўным ваенныя з Мінабароны, аддаючы спісаныя экзэмпляры. А вось рарытэтныя мадэлі каманда комплексу "здабывае" ў экспедыцыях — дастае з ям і балот, самастойна іх укамплектойваючы.

Займаюцца гэтым чатыры майстры-ўмельцы: Аляксандр Мікалуцкі і Уладзімір Якушаў з сынамі Аляксеем і Максімам. Усе яны родам са Шклова, добра разбіраюцца ў механіцы і з канца дзевяностых актыўна рэканструююць ваенную тэхніку. Уладзімір Якушаў згаджаецца паказаць машыну, над якой ён з таварышамі цяпер працуе — гэта аказваецца рэпліка СУ-76М узору 1943 года, самай масавай самаходнай устаноўкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

© Sputnik / Тарас ТарналицкийМайстры, якія аднаўляюць тэхніку
Мастера, возрождающие военную технику из руин - Sputnik Беларусь
Майстры, якія аднаўляюць тэхніку

"Яна збіралася як канструктар: ніжнюю частку ўзялі ад БМП, каткі — у гусенічнага цягача АТ-П. Затое гармата арыгінальная, ЗІС-3 узору 1943 году. Даўжыня, шырыня, вышыня, маса і хадавая будуць адпавядаць арыгіналу", — распавядае Якушаў. Самаходка гатовая ўжо на 70%, а дэманстрацыя яе намечана на 10 верасня — у Дзень танкіста.

Танкі-акцёры

Час зборкі адной адзінкі тэхнікі можа заняць ад пяці да дзевяці месяцаў, у залежнасці ад мадэлі і яе памераў. Па словах мужчын, яны заўсёды імкнуцца, каб створаная імі тэхніка была падобная на рэальны прататып. Спецыяльна для гэтага запрашаюцца спецыялісты па гісторыі, якія паказваюць на нюансы і недакладнасці ў гатовай мадэлі.

© Sputnik / Тарас ТарналицкийБаявыя машыны збіраюцца з парэшткаў танкаў, якія знайшлі ў балотах
Боевые машины времен ВОВ собираются из танков, которые доставали из болот - Sputnik Беларусь
Баявыя машыны збіраюцца з парэшткаў танкаў, якія знайшлі ў балотах

Скрупулёзнасць у працы дае свой плён — танкі, створаныя на "Лініі Сталіна", можна ўбачыць у фільмах "Поп", "Застава Жыліна", "Дняпроўскі рубеж", "Сабака Руды" і г.д. Па замове беларускай кампаніі Wargaming, вядомай анлайн-гульнёй World of Tanks, была сабрана машына МС-1 або Т-18. Майстры ўсміхаюцца: "Тэхніка запатрабавана, людзі бачаць, што яна як сапраўдная".

© Sputnik / Тарас ТарналицкийРэканструкцыя нямецкай штурмавой машыны Stug III
Восстановленная немецкая самоходка Stug III - Sputnik Беларусь
Рэканструкцыя нямецкай штурмавой машыны Stug III

Ад адказу на пытанне, колькі каштуе вытворчасць гусенічнага цуду, суразмоўцы ўсяляк адхрышчваюцца, прызнаючыся, што сакрэт іх поспеху крыецца ў вопыце, назапашаным дзякуючы практыцы. "З кожным разам, з кожнай новай машынай, выпушчанай з ангараў, мы ўсё больш набіраемся майстэрства".

© Sputnik / Тарас ТарналицкийПаравоз, з якога плануецца зрабіць бронецягнік
Из этого паровоза планируют построить бронепоезд - Sputnik Беларусь
Паравоз, з якога плануецца зрабіць бронецягнік

У бліжэйшых планах у рэканструктараў значыцца стварэнне вялікага бронецягніка, абсталяванага кухняй і аўтэнтычнымі прыладамі, а таксама… незвычайнай барнай стойкі, выкананай з дэсантнага бронетранспарцёру БТР-Д. Яна ўпрыгожыць сабой бар "ПДВ", які неўзабаве адкрыецца.

"Мой брат Міхаіл (дырэктар па развіцці і прасоўванні комплексу — Sputnik) убачыў БМП маркі Bradley у адным з амерыканскіх бараў. Там у машыны абрэзалі пярэднюю частку і пакінулі адну гусеніцу для антуражу. І ў мяне нарадзілася ідэя зрабіць лепш — захаваць цалкам ніжнюю частку, выдаліўшы толькі дно, каб мог хадзіць бармэн", — распавёў Мятла.

© Sputnik / Тарас ТарналицкийБудучая барная стойка
Будущая барная стойка из шасси боевой машины - Sputnik Беларусь
Будучая барная стойка

Паводле яго задумцы, наведвальнікі змогуць сесці вакол стойкі па крузе, замовіўшы сабе піва і квас. Час на ўвасабленне праекта зойме ўсяго тры тыдні — цягнуць з любімай працай беларускія механікі відавочна не любяць.

Стужка навiн
0