Надвор’е на чацвер: навальніцы, вецер і прахалода

© Sputnik / Виктор ТолочкоДождж, архіўнае фота
Дождж, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Днём 6 ліпеня, паветра прагрэецца толькі да 22 градусаў цяпла.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Сіноптыкі прагназуюць навальніцы і парывісты вецер у Беларусі ў чацвер, 6 ліпеня, паведамілі Sputnik у рэспубліканскім Гідраметцэнтры.

Халаднаватае надвор'е ўсталявалася на Беларусі ў першую дэкаду ліпеня. Сіноптыкі абяцаюць пацяпленне да канца дэкады, а на бліжэйшыя дні прагноз надвор'я не самы спрыяльны.

Так, паводле дадзеных сіноптыкаў, 6 ліпеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы і месцамі — навальніцы.

Тэмпература паветра ўначы складзе +6..+12°C, днём +17..+22°C. У Мінску ў чацвер будзе да 19 градусаў цяпла, без ападкаў.

Стужка навiн
0