https://bel.sputnik.by/20170705/lukashehnka-rasparadziusya-dac-groshaj-na-rehstauracyyu-kalozhskaj-carkvy-1029620205.html
Лукашэнка распарадзіўся даць грошай на рэстаўрацыю Каложскай царквы
Лукашэнка распарадзіўся даць грошай на рэстаўрацыю Каложскай царквы
Sputnik Беларусь
Пэўная сума будзе таксама выдзелена Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку - на таніраванне роспісаў Спаса-Праабражэнскай царквы. 05.07.2017, Sputnik Беларусь
2017-07-05T09:29+0300
2017-07-05T09:29+0300
2017-07-05T10:19+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101709/79/1017097936_0:0:1201:676_1920x0_80_0_0_fbadcddde8f26724e71ec63f631fa971.jpg
беларусь
гродна
полацк
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101709/79/1017097936_0:0:1067:800_1920x0_80_0_0_63838a36876364d8f2db5381c31675f9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, культура, беларусь, гродна, полацк, аляксандр лукашэнка
у беларусі, навіны , галоўнае, культура, беларусь, гродна, полацк, аляксандр лукашэнка
Лукашэнка распарадзіўся даць грошай на рэстаўрацыю Каложскай царквы
09:29 05.07.2017 (абноўлена: 10:19 05.07.2017) Пэўная сума будзе таксама выдзелена Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку - на таніраванне роспісаў Спаса-Праабражэнскай царквы.
МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім будуць выдзелены сродкі на правядзенне рэстаўрацыйных і кансервацыйных работ на некаторых архітэктурных аб'ектах, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Паводле інфармацыі прэс-службы, на гэтыя мэты будзе выдаткавана 369 тысяч рублёў.
"Грошы будуць накіраваныя на выкананне рэстаўрацыйных работ і капітальны рамонт Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродне і кансервацыю Княжацкай вежы Крэўскага замка", — сказалі суразмоўцы Sputnik.
Пэўная сума будзе таксама выдзелена Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку — на таніраванне роспісаў Спаса-Праабражэнскай царквы.
У прэс-службе адзначылі, што дадзенае распараджэнне Лукашэнкі сведчыць пра ўвагу дзяржавы да захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.