У Брэсце адкрылася выстава "Беларуская Прага"

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкПрага, архіўнае фота
Прага, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выстава прымеркавана да 500-годдзя выдання Францыскам Скарынам у Празе першай беларускай кнігі "Псалтыр".

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы "Беларуская Прага", падрыхтаванай пры ўдзеле чэшскай дыпмісіі, паведамілі ў музее.

Кніга Іова Францыска Скарыны - Sputnik Беларусь
Алесь Суша: мова аўтарскіх тэкстаў Францыска Скарыны - старабеларуская

На выставе прадстаўлены каля 40 фотаздымкаў беларускай фотамастачкі Юліі Мацкевіч, вядомай серыяй выстаў "Еўрапейскія гарады вачыма беларускага фатографа".

"Выстава прымеркавана да 500-годдзя выдання Францыскам Скарынам у Празе першай беларускай кнігі "Псалтыр". Беларускаму першадрукару на выставе прысвечана цэлая серыя работ", — распавялі ў музеі.

Акрамя таго, у Празе ёсць больш за 20 гістарычных месцаў, звязаных з падзеямі, якiя аб'ядналi беларусаў і чэхаў яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Серыя фотаработ, створаных летам 2016 года, ушаноўвае памяць беларусаў, якія жылі на працягу стагоддзяў у Празе, а таксама паказвае прыгажосць чэшскай сталіцы.

Выстава будзе працаваць да 3 верасня 2017 года.

Стужка навiн
0