Дызайнерка з Тайладна скарыстала беларускі арнамент у калекцыі

© Photo : Сіці СіцірадКніга "Беларускі народны касцюм", якой натхнялася Сіці Сіцірад, ствараючы калекцыю
Кніга Беларускі народны касцюм, якой натхнялася Сіці Сіцірад, ствараючы калекцыю - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дызайнерку з Бангкоку вельмі ўразілі прыродныя матывы беларускага арнаменту, які яна вывучыла па кнізе.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Дызанейрка Сіці Сіцірад з Тайланда аднойчы атрымала ў падарунак ад сябры з Беларусі кнігу пра беларускі нацыянальны строй і неўзабаве ў яе новай калекцыі з'явілася вопратка з беларускім арнаментам.

"У кнізе былі не проста прадстаўлены беларускія матывы, але і распавядалася пра нацыянальны беларускі строй, у тым ліку, было паказана, як яго стварыць. Мне падабаюцца нацыянальныя ўзоры ўсіх краін. Упэўнена, што кожны арнамент дэманструе, што ўяўляла сабой краіна раней — прырода, кветкі — тое ж самае і з беларускім арнаментам, ён цікавы", — распавяла Сіці карэспандэнту Sputnik.

Хоць дызайнерка не разумела беларускай мовы, яна закахалася ў нацыянальны жаночы строй, і падумала, што хацела б аднойчы прымераць яго — ці пашыць падобны. Сябры з Беларусі распавялі Сіці, што традыцыйныя колеры — чырвоны і белы — склаліся гістарычна: часцей за ўсё для ўбранняў выкарыстоўвалі лён, а чырвоны атрымаўся дзякуючы натуральным фарбам.

Дызайнерка адзначыла, што беларуская культура для яе да гэтага часу застаецца новай. Хоць да таго, як заняцца арнаментам, яна ўжо крыху ведала пра Беларусь.

"Васількі, Купалле і гэтак далей. Мне, як чалавеку, які вырас у горадзе, беларуская культура падаецца вельмі блізкай да прыроды і прыгажосці, гэта мяне і ўражвае. Абіраючы нацыянальныя беларускія матывы, з якімі я буду працаваць, я ні аб чым не думала, проста была ў натхненні і працавала, і атрымоўвала асалоду ад гэтага", — распавяла дызайнерка.

Сіці ўпэўнена — калі нацыянальны арнамент становіцца папулярным, гэта азначае і рост папулярнасці традыцыйнай культуры.

© Photo : Сіці Сіцірад Прыклады стварэння беларускай вышыванкі
Прыклады стварэння беларускай вышыванкі - Sputnik Беларусь
Прыклады стварэння беларускай вышыванкі

"Раней у Тайландзе нацыянальны строй насілі ці асобныя суполкі людзей, ці апраналі яго, калі наведвалі адмысловае мерапрыемства. Некаторыя лічаць, што нацыянальны строй павінен быць толькі традыцыйным, якім і быў раней. Я спрабавала выкарыстоўваць і тайскія матывы для адзення ў сваім стылі і атрымала станоўчыя водгукі. Але я толькі пачынаю, давайце пачакаем. Думаю, файна, што зараз і тайскі, і беларускі ўзоры пачалі прыцягваць увагу, таму што, на мой погляд, нацыянальны арнамент рэпрэзентуе нацыянальную ідэнтычнасць. Канешне, ён змяняецца з цягам часу, але ўпэўнівае ў тым, што мы існуем", — упэўнена Сіці. 

Стужка навiн
0