МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі сіноптыкі ў сувязі з чаканымі у чацвер навальніцамі і ўзмацненнем ветру.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, прагрымяць навальніцы на большай частцы Беларусі, у тым ліку ў Мінску, з 14:00 да 20:00. Пры навальніцах у асобных раёнах краіны магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.
Пры гэтым вечарам будзе халаднавата — тэмпература паветра складзе +13..+15°С.
У бліжэйшыя два дні ў Мінску будзе без ападкаў. У пятніцу і суботу сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, а максімальная тэмпература днём у сталіцы складзе +17..+19°С.