Мастак і пісьменнік Адам Глобус любіць, калі мінчане цалуюцца на вуліцах — ён ухвальна ставіцца да адкрытай праявы пачуццяў. Праўда, сустрэць эмацыйна адкрытых мінчан на вуліцах атрымоўваецца куды радзей, чым у Парыжы, адкуль нядаўна вярнуўся мастак — там цалуюцца і проста ў знак прывітання.
Іншыя мінчане распавялі, што не асабліва вітаюць пацалункі ў грамадскіх месцах, і самі прызнаюцца, што цалуюцца навідавоку толькі "ў шчаку". А некаторыя нават пагадзіліся пацалавацца спецыяльна для Sputnik.
На эмоцыі беларусаў глядзіце ў апытанні Sputnik.