МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Гродзенскі заапарк папоўніўся нованароджаным маленькім зубраня, пра гэта паведамляе афіцыйны сайт установы.
"3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, нашы зубры Бора і Любава зрабілі супрацоўнікам і гасцям заапарка выдатны падарунак — у іх нарадзілася малышка. Мама з дачкой адчуваюць сябе добра, але пакуль жывуць асобна ад Боры, бо самцы часта бываюць агрэсіўныя ў адносінах да сваіх нашчадкаў", — гаворыцца ў паведамленні заапарка.
На гэтых кадрах навароджаннай самачцы няма яшчэ і сутак, але яна ўжо устойліва стаіць на ножках і есць з вялікім апетытам.
Гэта не першае папаўненне ў заапарку, у гэтым годзе маляняты з'явіліся ў паўночных і плямістых аленяў, лам і грывістых бараноў.