Жарко: да Славянскага базара ў Віцебску ўсё гатова

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛетні амфітэатр у Віцебску
Летні амфітэатр у Віцебску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цалкам падрыхтоўку да міжнароднага фестывалю плануюць завяршыць да 10 ліпеня, у гэты дзень пройдзе першы сольны канцэрт.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі да правядзення міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Цырымонія афіцыйнага адкрыцця музычнага форуму адбудзецца 13 ліпеня. "Славянскі базар" сёлета пройдзе ў 26-ы раз. Як паведаміў тэлеканал СТБ, сёння віцэ-прэм'ер наведаў Віцебск і азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі да фестывалю.

"Фестываль запатрабаваны, ён вядомы, і гэта сапраўды карцінка і Віцебска, і нашай краіны. Усё гатова — і горад, і амфітэатр, усё адшліфавалі", — заявіў Жарко ў эфіры СТБ.

У сюжэце таксама было адзначана, што падрыхтоўку да "Славянскага базару" павінны завяршыць да 10 ліпеня, на гэтую дату запланаваны першы сольны канцэрт і ўжо пачнуць прыязджаць госці і ўдзельнікі фестывалю. Чакаецца, што ў Віцебск прыбудуць каля пяці тысяч артыстаў.

Зараз спецыялісты пачалі мантаж абсталявання сцэны ў Летнім амфітэатры.

Стужка навiн
0